Самы дзейсны і бяспечны спосаб барацьбы з Пуціным — эканамічны страйк
Пасля новых выбараў Пуціна лепей не будзе — будзе толькі горш. Што рабіць расіянам у такой сітуацыі, раіць расійскі блогер Дзмітрый Чарнышоў
У бюджэце РФ цяпер зеўрае велізарная дзірка ў некалькі трыльёнаў. Ёсць некалькі спосабаў хоць неяк прыкрыць яе. І, з вялікай доляй верагоднасці, яны будуць выкарыстаныя ўсе:
- Адпусціць рубель
- Павысіць падаткі
- Адабраць зберажэнні расіян
- Увесці прымусовыяпазыкі «на патрэбы фронту»
- Перад «выбарамі»мабілізаваныя чакаюць хоць нейкага ўказу аб частковай мабілізацыі.
Як раней, калі перадкруглымі датамі вялікіх святаў усе зняволеныя чакалі вялікай амністыі. Калінічога не адбудзецца, на фронце рэзка павялічыцца колькасць дэзерціраў іадмоваў выконваць загад. Аж да забойства сваіх камандзіраў. Будзе нештападобнае на «фрэгінг» у В'етнаме.
Відэа з расстрэламіўкраінскіх палонных таксама публікуюцца не проста так — генералы вельмі баяцца,што расійскія жаўнеры пачнуць масава здавацца ў палон. І для гэтага спецыяльнапавышаюць узровень жорсткасці да мяжы: калі здадзіцеся — дык украінцы вас тутжа расстраляюць.
Будзе новая хваля мабілізацыі — бо страты на фронце велізарныя. Толькі пад Аўдзееўкай армія РФ страціла больш забітымі, чым за ўсе дзесяць гадоў вайны ў Афганістане.
У тых, хто спрабуедаказаць, што ў працэнтных суадносінах ад 600 000 групоўкі гэта адноснаневялікія страты, вельмі дрэнна з матэматыкай. На аднаго байца на перадавойпрыпадае 3-4 чалавекі ў тыле. А штурмавой пяхоты наогул вельмі мала. І для яе — гэта страты жахлівыя.
- Адзінае, што хоць неякпадтрымлівае расійскі бюджэт на плаву — высокія цэны на энерганосьбіты.
І ўся пуцінская агентурацяпер робіць усё для таго, каб хоць дзе-небудзь яшчэ на карце светуактывізаваліся баявыя дзеянні.
Дзе заўгодна: на поўначыІзраіля, у Баб-эль-Мандэбскім праліве, у Арменіі, у Малдове і ў іншых месцах.
Блакітная мара Крамля — вайна паміж Іранам і Саудаўскай Аравіяй. Або спроба Кітая захапіць Тайвань. Кошты на нафту рэзка пойдуць уверх.
Ці атрымаецца гэта — невядома,але спробы прымаюцца адчайныя.
- Што рабіць расіянам утакой сітуацыі:
1. Прыйсці на «выбары» 17сакавіка роўна а 12-й гадзіне і сапсаваць бюлетэнь — добрая ідэя. Гэта апошняяЛЕГАЛЬНАЯ магчымасць даць публічную аплявуху Пуціну. Чэргі на ўчасткі, як ічэргі на могілках, дзе пахаваны Аляксей Навальны ўбачыць уся краіна.
2. Як мага хутчэй забрацьусе зберажэнні з расійскіх банкаў. Гэта ўжо не вашы грошы. Канвертаваць увалюту ці ў кансервы.
3. Калі ёсць наваттэарэтычная магчымасць, што вас прызавуць у войска — з'язджайце з краіны якмага хутчэй. Або хавайцеся — лепш за ўсё ў вёсцы. Памятаеце, што сістэмараспазнання твараў у вялікіх гарадах працуе вельмі добра. Ні ў якім разе нежывіце па месцы прапіскі. І ні пры якіх абставінах не ідзіце ў ваенкамат.
4. Перастаньце аплачвацьабо адцягвайце да апошняга аплату рахункаў за ЖКГ і наогул любых плацяжоў.Афармляйце банкруцтва — дзяцей няма чым карміць.
5. Час сімвалічных акцыйскончыўся. Бессэнсоўна цяпер выходзіць на Чырвоную плошчу з плакатам. Самыдзейсны і бяспечны спосаб барацьбы з Пуціным — эканамічны страйк. Дзяцей нямачым карміць. Гэта для тых, хто баіцца. Тым, хто не баіцца, нічога тлумачыць нетрэба. Агітацыя, улёткі, графіці, перадача важнай інфармацыі, дыверсіі,сабатаж, праколатыя шыны, падпаленыя рэлейнай шафы, трансфарматарныя будкі, масты,газаправоды.
Украіне — перамогу
Расіі — свабоду