Самалі. Шэйх Ахмед Мадобе марыць пра ўласную дзяржаву

Лідар вайсковай групоўкі, якая кантралюе паўднёвую частку Самалі — правінцыю Юбалэнд (Jubaland), на мінулым тыдні нечакана для ўсіх заявіў пра намер стварыць на базе падкантрольнай яму зоны незалежную дзяржаву.



sheikh_ahmed_madobe.jpg

Шэйх Ахмед Мадобе

Маніфест пра магчымае з’яўленне на карце новай дзяржавы шакіраваў вялікую групу міжнародных дыпламатаў, якія ўжо год намагаюцца неяк стабілізаваць сітуацыю ў краіне, дзе гадоў 20 цягнецца грамадзянская вайна. Быццам, узніклі першыя падставы казаць пра прыход палітычнаму міру, і тут з’яўляецца Мадобе.

Нагадаем, што і без яго Самалі пакутуе ад сепаратыстаў. Раней як мінімум тры самалійскіх рэгіёна патрабавалі ад міжнародных структур прызнаць іх асобнымі дзяржаўнымі адзінкамі. Сімвалічна, што Мадобе пасля абвяшчэнне незалежнасці наведаў Путлэнд — яшчэ адну самаабвешчаную на тэрыторыі Самалі дзяржаву.

Аднак самая галоўная праблема ў іншым. На поўдні краіны знаходзяцца базы кенійскіх войскаў, якія, быццам, з санкцыі АНН дапамагаюць мясцовым уладам падтрымліваць парадак.

Каментатары не выключаюць, што ідэя самастойнага Юбалэнду нарадзілася ў Найробі, які хоча атрымаць рукамі Мадобе выхад да Індыйскага акіяна. У такім разе самалійскі ўнутраны канфлікт можа перарасці ў міжнародны