Самалі: больш за 15 забітых пасля нападу на гасцініцу

Пасля жорсткай перастрэлкі з баевікамі групоўкі "Аш-Шабаб" арміі ўдалося ўзяць гасцініцу ў Магадзіша пад кантроль.



151101104932_somali_624x351_afp_nocredit.jpg

Фота AFP

Баевікі Групоўкі "Аш-Шабаб" напалі на гасцініцу ў сталіцы Самалі Магадзіша і забілі па меншай меры 15 чалавек.

Нападнікі ўварваліся ў гатэль "Саафа", дзе часта можна сустрэць дзяржаўных работнікаў і членаў парламента, на аўтамабілі, начынены выбухоўкай, паведаміла паліцыя.

Сярод забітых — чалец парламента і генерал, які ў 2012 годзе ўзначальваў наступ на "Аш-Шабаб" у Магадзіша.

Як заяўляюць сілы Афрыканскага саюза і ўрадавых войскаў, пасля жорсткай перастрэлкі гасцініцу ўдалося ўзяць пад кантроль.

На сайце, звязаным з "Аш-Шабаб", гаворыцца, што напад быў ажыццёўлена групоўкай, а баевікі трапілі на тэрыторыю гасцініцы пасля выбуху.