Салах Абдэслам больш не супрацоўнічае з бельгійскім следствам
Падазраваны ў арганізацыі парыжскіх тэрактаў Салах Абдэслам, арыштаваны ў Бельгіі на мінулым тыдні, адмовіўся гаварыць аб выбухах у брусэльскім аэрапорце і метро, якія адбыліся ў мінулы аўторак, заявілі бельгійскія следчыя.
Салах Абдэслам
Па іх словах, Абдэслам, які пачаў супрацоўнічаць са следствам, раптам вырашыў скарыстацца сваім правам захоўваць маўчанне і не сказаў ні слова пасля выбухаў у Брусэлі, ахвярамі якіх сталі 32
чалавекі.
Пасля серыі тэрактаў у Парыжы ў лістападзе мінулага года Салаху Абдэсламу ўдавалася хавацца ў прыгарадах Брусэля.18 сакавіка ён быў арыштаваны ў ходзе рэйду бельгійскіх спецслужбаў.
Пры затрыманні ён атрымаў раненне ў нагу, і ў першы дзень яго ня дапытвалі. Аднак потым Абдэслам пачаў супрацоўнічаць са следствам і даваць паказанні.
Яго адвакат Свен Мары заявіў тады, што звесткі, якія выкладае яго падабаронны "даражэй золата" для бельгійскіх спецслужбаў.
Аднак пасля выбухаў у Брусэлі ён сказаў, што больш не будзе рабіць ніякіх заяваў.
Міністр юстыцыі Бельгіі Кун Геенс пацвердзіў у парламенце краіны, што Абдеслам адмаўляецца гаварыць. У суботу таксама стала вядома, што Абдэслам заявіў быццам не ведае братоў Халіда і Брахіма
Бакраўі, ідэнтыфікаваных следствам як смяротнікі, якія зладзілі выбухі ў Бруселі.
Паводле рускай службы Бі-бі-сі