СААЗ прапануе выключыць марыхуану са спісу небяспечных наркотыкаў
Марыхуана ў многіх краінах альбо легалізаваная, альбо прадаецца ў аптэках па рэцэпце лекара. У Беларусі за малюнак лісця канопляў вас могуць абвінаваціць у прапагандзе наркотыкаў, а за пакецік зелля можна трапіць у турму на 10 гадоў.
Сусветная арганізацыя аховы здароўя прапануе перавесці марыхуану ў іншы клас наркотыкаў па міжнародных дагаворах. Яна настойвае, каб яе выключылі з Спіса IV — гэта вельмі строгая канвенцыя пра наркотыкі, падпісаная краінамі ўсяго свету ў 1961 годзе.
СААЗ таксама хоча, каб ТГК (рэчыва, якое ўваходзіць у склад марыхуаны) і яго ізамеры былі цалкам выдалены з дамовы пра наркотыкі 1971 года. І замест гэтага былі дададзены ў Спіс I канвенцыі 1961 года.
На дадзены момант марыхуана і канабіс займаюць пазіцыі і ў Спісе I, і ў Спісе IV. Апошні ўтрымлівае ў сабе пералік рэчываў, якія лічацца асабліва шкоднымі, і з абмежаванай карысцю ў медыцыне.
У выпадку прыняцця рэкамендацый, яны будуць прадстаўляць афіцыйнае прызнанне таго, што кіруючыя органы свету памыляліся ў дачыненні шкоды і тэрапеўтычнай карысці марыхуаны на працягу дзесяцігоддзяў.
Новая пазіцыя СААЗ распрацоўваецца як раз у той час, калі ўсё большая колькасць краін рухаецца да рэфармавання сваёй палітыкі ў дачыненні да канабісу. Такім чынам, зрух у ААН можа падштурхнуць іншыя краіны да адмены іх законаў аб забароне марыхуаны.
«Уключэнне канабісу у дагавор 1961 года без навуковых доказаў было жудаснай несправядлівасцю, — адзначыў Майкл Кравіц, ветэран ВПС ЗША і прыхільнік легалізацыі, які дамагаўся міжнародных рэформаў. — Сёння Сусветная арганізацыя аховы здароўя сышла ў доўгі шлях да ўсталявання рэкорду. Нам усім час падтрымаць рэкамендацыі СААЗ і зрабіць так, каб палітыка не пераўзыходзіла навуку».
Першапачаткова меркавалася, што рэкамендацыі СААЗ будуць апублікаваныя на нарадзе ў Вене ў снежні, але абвяшчэнне было адкладзена па невядомых прычынах. Прапановы паступяць у Камісію ААН па наркатычных сродках, магчыма, ужо ў сакавіку, дзе 53 краіны прагаласуюць за іх прыняццё, ці супраць.
Канада і Уругвай, якія легалізавалі марыхуану і парушылі тым самым дзейсныя дамовы, хутчэй за ўсё, падтрымаюць рэформу. А разам з імі — і шэраг еўрапейскіх і паўднёваамерыканскіх краін, якія дазваляюць выкарыстанне канабісу ў медыцыне.
Новыя рэкамендацыі СААЗ па пераглядзе канабісу прадстаўлены ў форме ліста ад 24 студзеня. Напісана яно ад імя генеральнага дырэктара арганізацыі Тэдраса Гебрэяса Генеральнаму сакратару ААН Антоніё Гутэрышу.
Гутэрыш быў прэм'ер-міністрам Партугаліі, калі ў краіне была праведзена палітыка дэкрыміналізацыі наркотыкаў, пра што ён заявіў у сваёй прамове ў Камісіі ААН у мінулым годзе.
Паводле forbes.com