Расіяне просяць Пуціна ўвесці войскі ў Валагодскую вобласць

Гендырэктар медыяхолдынга з Волагды папрасіў Пуціна ўвесці войскі ў Валагодскую вобласць, паколькі там таксама парушаюць правы рускамоўных грамадзян.



russian_army.jpg

Зварот ад імя жыхароў Волагды Раман Раманенка апублікаваў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку». Тэкст звароту падаем цалкам.
«Паважаны Уладзімір Уладзіміравіч.
Мы даведаліся, што вы хочаце ўвесці войскі ў Крым, каб абараніць правы рускамоўнага насельніцтва.
У сувязі з гэтым у нас вялікая просьба — увесці войскі ў Валагодскую вобласць. Мы тут усе спрэс рускамоўныя і нашы правы вельмі ўшчамляюцца. Нашы хворыя не могуць атрымаць патрэбных ім лекаў і лячэння, узровень нашай адукацыі падае з кожным годам, зачыняюцца дзіцячыя секцыі і гурткі, сельская гаспадарка практычна знішчана. Мы ўсе вельмі пакутуем.
А акупанты, якія захапілі ўладу пры дапамозе несумленных выбараў, нічога не робяць для заваяванага насельніцтва. І марнуюць грошы на сябе, на свой ​​піяр, на свае кабінеты і загарадныя дамы, на куплю кватэр і авіячартэры.
Мы будзем вам вельмі ўдзячныя і гарантуем, што ніякай партызанскай вайны супраць вызваліцеляў не будзе. Ды і міжнародных санкцый, напэўна, не будзе таксама.
А яшчэ мы даведаліся, што вы збіраецеся выдаткаваць шмат грошай, каб нармалізаваць жыццё ў Крыме. Саромеемся спытаць: ці можна выдаткаваць гэтыя грошы на нармалізацыю жыцця ў Валагодскай вобласці. А то наша вобласць у такой пазыковай яме, што ні на што грошай не хапае. А нам вельмі патрэбныя масты, дарогі, спартыўныя збудаванні, прамысловыя аб'екты, новыя працоўныя месцы...
З павагай і надзеяй на вызваленне, рускамоўныя жыхары Валагодскай вобласці».
espreso.tv