Расія збіраецца ўвесці ў Крыму прадуктовыя талоны
Міністэрства прамысловасці і гандлю РФ прапануе ўвесці ў Крыме і Севастопалі праграму адраснай харчовай дапамогі, якая дазваляе дзяржаве субсідаваць куплю пэўных груп прадуктаў харчавання тым, хто жыве ў нястачы.
Міністэрства паведамляе, што па большай часткі прадукцыя ўнутранай вытворчасць паўвострава перавышае патрэбнасці 2,5 млн. жыхароў і пяцімільённы паток адпачывальнікаў. Рэгіён поўнасцю забяспечаны збожжавымі, гароднінай (акрамя бульбы) і бахчавымі культурамі, рыбапрадуктамі, хлебам і хлебабулачнымі вырабамі, адзначылі ў міністэрстве.
Аднак, напрыклад, пры збоях у працы Паўночна-Крымскага канала могуць узнікнуць праблемы з абрашэннем палёў, што выкліча дэфіцыт сельскагаспадарчай прадукцыі, падкрэслілі ў міністэрстве.
Мінпрамгандаль паведамляе, што пачаў працу па наладжванні гаспадарчых сувязяў паміж гандлёвымі арганізацыямі Крыма і Севастопаля з вытворцамі і пастаўшчыкамі з іншых расійскіх рэгіёнаў і з тэрыторыі Украіны. У міністэрстве разлічваюць, што гэта дазволіць стрымаць рост коштаў на паўвостраве і прадухіліць харчовы дэфіцыт.
Мінтранс РФ абяцае прапрацаваць спосабы дастаўкі прадуктаў харчавання на паўвостраў.
Як паведамляў УНІАН, у лютым Расія ўвяла войскі на тэрыторыю ўкраінскага Крыму і ў сакавіку, пасля правядзення на паўвостраве нелегітымнага рэферэндуму, анексавала яго. З тых часоў Рассельгаснагляд не раз вяртаў ва Украіну партыі харчавання, якія ехалі ў Крым. Акрамя таго, на тэрыторыю РФ забаронены ўвоз ўкраінскай свініны і малочных прадуктаў шэрагу прадпрыемстваў.