Прышчэпкі супраць COVID-19 даставілі ва ўсе краіны ЕС. 27 снежня стартуе вакцынацыя

Ва ўсе краіны Еўрапейскага Саюза даставілі вакцыны супраць каронавіруснай хваробы COVID-19. 27 снежня па ўсім ЕС стартуе вакцынацыя, паведаміла ў Twitter прэзідэнт Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен.

_107715813_gettyimages_1150158334.jpg

— Мы пачынаем перагортваць старонку цяжкага року. Сёння дзень дастаўкі, а заўтра вакцынацыя супраць COVID-19 пачнецца па ўсім ЕС. Вакцына стала даступная адначасова для ўсіх дзяржаў ЕС, і людзі пачнуць прымаць вакцыну ў Афінах, у Рыме, у Хельсінкі, у Сафіі. Нашы еўрапейскія дні вакцынацыі — гэта кранальны момант адзінства і еўрапейскай гісторыі поспеху —  заявіла яна.
Таксама фон дэр Ляйен дадала, што вельмі хутка ЕС будзе мець больш вакцын, як толькі будзе пацверджана іх бяспека і эфектыўнасць.
Паводле яе слоў, ЕС забяспечыў дастатковую колькасць вакцын для ўсяго насельніцтва блока, а таксама жыхароў краін Еўрапейскай эканамічнай зоны.
— Вакцынацыя дазволіць нам паступова вярнуцца да нармальнага жыцця —  адзначыла фон дэр Ляен. — Але пакуль гэтага не адбылося, нам трэба захоўваць пільнасць. Мы павінны абараняць сябе і сваіх блізкіх ад віруса. Застаемся ў бяспецы разам. Зробім 2021 год нашым годам аднаўлення і надзеі.
21 снежня ЕЗ ухваліў вакцыну Pfizer / BioNTech.

Паводле tut.by