Прыбытак «Газпрома» за два месяцы ўпаў на 70%

Прыбытак расійскай кампаніі «Газпром» на працягу двух месяцаў 2015 года ўпаў на 70%. У Федэральнай мытнай службе Расіі паведамілі аб падзенні прыбытку «Газпрома» ад экспарту газа на працягу студзеня-лютага ў 7,4 млрд. долараў.



gaz3.jpg

Па паведамленні расійскіх мытнікаў, экспарт газу скараціўся з 37,4 мільярда кубоў, як гэта было ў студзені-лютым 2014 года, да 27,5 мільярда ў гэтым годзе. З гэтага аб'ёму 18,7 млрд. кубоў расійскага газу было экспартавана за межы краін СНД і 8,8 — у межах гэтай садружнасці, перадае радыё«Свабода».

У Федэральнай мытнай службе Расіі таксама адзначылі, што са студзеня мінулага года сярэдняя цана газу звалілася з 334 долараў за тысячу кубоў да 269.