Прэзідэнт Венесуэлы скарачае сабе заробак з-за падзення коштаў на нафту
Нікалас Мадура абвясціў пра скарачэнне дзяржаўных выдаткаў у наступным годзе.
Ён прапанаваў панізіць заробак сабе і іншым дзяржаўным чыноўнікам. У той жа час выдаткі на сацыяльныя праграмы застануцца на ранейшым узроўні, паабяцаў прэзідэнт.
Болей за 90% экспартных выдаткаў Венесуэлы ідуць ад продажу нафты.
У пятніцу кошты на нафту апусціліся ніжэй за 70 долараў за барэль на фоне рашэння ОПЕК не зніжаць здабычу “чорнага золата”, інфармуе ВВС.