Прэзідэнт Літвы заклікаў міжнародную супольнасць адрэагаваць на пагрозы Алексіевіч і іншым апазіцыянерам у Беларусі

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа заклікаў міжнародную грамадскасць адрэагаваць на парушэнні правоў чалавека ў дачыненні да Святланы Алексіевіч і іншых чальцоў Каардынацыйнай рады.

nauseda.jpg

«Вельмі грубыя парушэнні правоў чалавека ў Беларусі, на жаль, працягваюцца. Святлане Алексіевіч, лаўрэатцы Нобелеўскай прэміі, пагражае арышт. Іншыя чальцы прэзідыума Каардынацыйнай рады затрымліваюцца і дэпартуюцца. Міжнародная грамадскасць ня можа маўчаць!» — напісаў Наўседа ў твітары.
Паводле Нашай Нівы