Прэс-цэнтр АТА: Рэкордная за апошнія месяцы колькасць абстрэлаў
Прэс-цэнтр антытэрарыстычнай аперацыі паведамляе пра рэкордную колькасць абстрэлаў за апошнія некалькі месяцаў у зоне канфлікту на ўсходзе Украіны.
«У цэлым, за мінулыя тыдні — 14 жніўня — праціўнік 175 раз парушыў рэжым спынення агню. 25 разоў баевікі ўжывалі артылерыю, 64 —мінамёты, 19
— рэактыўныя сістэмы залпавага агню БМ-21 «Град», 93 — стралковую зброю і гранатамёты», — сказана ў паведамленні АТА ў
«Фэйсбуку».
Прэс-цэнтр адзначае, што «агнявая актыўнасць праціўніка была найбуйнейшай за апошнія месяцы».
Са свайго боку ўзброеныя прыхільнікі самаабвешчаных рэспублік на Данбасе кажуць, што не выконваюць Менскія пагаднення і парушаюць замірэнне менавіта ўкраінскі войскі.
Між тым у пятніцу сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксандр Турчынаў сказаў, што ў выпадку актывізацыі расейскіх войскаў на ўсходзе Украіны ўвядзе ваеннае становішча і
мабілізуе ўсе сілы.
«Калі зноў будзе актыўнае выкарыстанне расейскіх войскаў, мы вымушаны будзем уводзіць ваеннае становішча і праводзіць больш магутную мабілізацыю ўсяго патэнцыялу, у краіне»,
— сказаў Турчынаў.
Ён назваў бягучую сітуацыю на ўсходзе Украіны «вельмі напружанай» і не выключыў магчымасці зрыву выканання Менскіх пагадненняў:
«Тая колькасць абстрэлаў, якія вядуцца па нашай тэрыторыі, па нашых пазіцыях, сведчаць, што фактычна Расея рыхтуецца сарваць Менскія пагадненні і рыхтуе дастаткова сур’ёзны
наступ», — заявіў сакратар РНБА.
Расея паслядоўна адмаўляе прысутнасць сваіх вайскоўцаў на некантраляваных Кіевам тэрыторыях Данецкай і Луганскай
вобласцяў.
Крэмль таксама ўсклаў адказнасць за эскалацыю сітуацыі на Данбасе на ўкраінскую ўлада.
Паводле belsat.eu