Праз падтрымку Ізраіля могуць адмяніць канцэрты Макарэвіча ў Казахстане, Узбекістане і Кыргызстане
Тур расійскага музыканта Андрэя Макарэвіча па Казахстане, Узбекістане і Кыргызстане аказаўся пад пагрозай зрыву. Спявак падтрымлівае Ізраіль пасля нападу баевікоў ХАМАС.
Артыст у сваіх сацсетках адкрыта выказвае падтрымку краіне, у якой жыве пасля таго, як з'ехаў з Расіі, дзе яго абвясцілі замежным агентам праз падтрымку Украіны. Цяпер жа тур артыста і яго гурта «Машына часу», які запланаваны на канец лістапада — пачатак снежня, можа не адбыцца, а канцэрты ў Ташкенце, Бішкеку, Алма-Аце і Астане проста адменяць.
Сам Макарэвіч запісаў невялікае відэа, у якім успомніў папярэднія свае выступы ў гэтых краінах і распавёў, што арганізатарам канцэртаў пагражаюць невядомыя людзі.
«Мы шмат разоў з «Машынай» выступалі і ў Казахстане, і ва Узбекістане, і ў Кыргызстане. Па-мойму, гэта заўсёды было вельмі добра. У Ташкенце мы з Сашам Куцікавым напісалі песню «За тых, хто ў моры». Сабраліся да вас чарговы раз, але тут нейкія дзіўныя людзі завалілі пагрозамі арганізатараў канцэртаў. Бо я падтрымліваў Ізраіль у яго вайне. Падтрымаў краіну, у якой я жыву», — падзяліўся музыка.
Пры гэтым ён нагадаў, што тэрарысты ХАМАС не маюць нічога агульнага з арабскім светам і ісламам.
«Сябры мае, ХАМАС — гэта не іслам. Сёння побач з нашым домам упала ракета. Амаль на арабскі горад Фарадзіс, на мусульманскі горад. Гэта іслам? Выразаць жанчын і дзяцей — гэта іслам? Прыкрывацца закладнікамі — гэта таксама іслам? Я дагэтуль думаў, што не. Увогуле, поспехаў вам усім і да сустрэчы на канцэртах, я спадзяюся. Я ведаю, што ў нас шмат сяброў», — падсумаваў Макарэвіч.
Макарэвіч, які ў пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну з'ехаў з жонкай у Ізраіль, толькі толькі праз суткі пасля нападу баевікоў ХАМАС выйшаў на сувязь і распавёў пра становішча.
Акрамя таго, артыст заявіў, што гатовы ўзяць у рукі зброю і адбіваць атакі баевікоў ХАМАСа.
Паводле unian.net.