Пратэстоўцы ў Івана-Франкоўску і Жытоміры ўзялі ў аблогу мясцовую ўладу

У Івана-Франкоўску пратэстоўцы прарваліся ў кабінет губернатара, у Жытоміры спрабуюць зрабіць тое ж.



zhytomir.jpg

Мітынг пад будынкам абласной адміністрацыі ў Жытоміры
Каля 500 пратэстуючых прыйшлі пад абласную адміністрацыю Івана-Франкоўска, часткі з іх удалося прайсці ў кабінет губернатара Васіля Чуднова.
Яны запатрабавалі яго напісаць заяву аб адстаўцы, але ён адмовіўся, сказаўшы, што зрабіць гэта яго прымусіць толькі ўказ Віктара Януковіча.
Дэпутаты Жытомірскага аблсавету спачатку не падтрымалі прапанову ўнесці ў парадак дня сесіі 23 студня пытанне аб грамадска - палітычнай сітуацыі ў Украіне, як прапаноўвалі прадстаўнікі апазіцыі.
«Бюджэт і ўсё астатняе - гэта вельмі важныя пытанні, але калі пачнецца вайна, будзе не да іх», - сказаў дэпутат Крывенка.
Але за ўключэнне пытання ў парадак дня прагаласавалі толькі 44 дэпутата з 88 прысутных. Губернатара Сяргея Рыжука на сесіі няма.
Даведаўшыся аб адмове дэпутатаў разгледзець пытанне аб сітуацыі ў краіне, пікетоўцы спрабуюць прарвацца ў будынак абласнога савета.
Пасля спробы штурму дэпутаты аблсавету яшчэ раз галасавалі за пытанне аб грамадска-палітычнай сітуацыі ва Украіне і ўключылі яго ў парадак дня: 76 галасоў «за». 
Як вядома, у чацвер ў Львове і Роўна пратэстоўцы занялі будынкі абласных адміністрацыяў, а ў Львове нават прымусіла кіраўніка вобласці падпісаць заяву аб адстаўцы.

pravda.com.ua