Кіраўніцтва БХД і МХД перадало зварот у амбасаду Украіны (фота)
Кіраўніцтва Беларускай хрысціянскай дэмакратыі і Маладых хрысціянскіх дэмакратаў у складзе Віталя Рымашэўскага, Марыны Хоміч і Вольгі Кавальковай 23 студзеня перадалі зварот у амбасаду Украіны ў Менску ў сувязі з сітуацыяй у Кіеве.
Таксама Віталь Рымашэўскі, Марына Хоміч і Вольга Кавалькова ўсклалі кветкі да помніка Тарасу Шаўчэнку, міліцыянты ж, што стаялі ля помніка, перапісалі іх дадзеныя.
Тэкст звароту
"Беларускія хрысціянскія дэмакраты выказваюць спачуванні з нагоды трагедыі, якая адбываецца зараз у Кіеве, з нагоды загінулых, зніклых і катаваных людзей.
Захапляючыся мужнасцю ўкраінскага народу ў змаганні з дыктатурай, якая накрывае Усходнюю Еўропу, мы выказваем павагу і пашану ўкраінскаму народу.
Разам з тым, Беларускія хрысціянскія дэмакраты абураныя дзеяннямі рэжыму Віктара Януковіча, на якім ляжыць уся адказнасць за сілавое абвастрэнне сітуацыі, за загіблых і параненых людзей. Мы заклікаем украінскія ўлады спыніць гвалт, адмяніць новапрынятыя рэпрэсіўныя законы і распачаць сапраўдныя перамовы з грамадствам па пошуках шляху выйсця з крызісу.
Беларуская хрысціянская дэмакратыя таксама выказвае заклапочанасць у сувязі з інфармацыяй пра гібель у Кіеве грамадзяніна Беларусі Міхаіла Жызнеўскага і параненні беларускага журналіста Васіля Фядосенкі. Мы патрабуем неадкладнага і аб'ектыўнага расследавання гэтых фактаў і тэрміновага пакарання вінаватых, а таксама прыняцця канкрэтных дзеянняў па забеспячэнні бяспекі ва Украіне грамадзян Беларусі.
Мы перакананыя, што большасць беларусаў сёння салідарныя з ўдзельнікамі змагання за незалежнасць Украіны.
Слава Украіне! Героям слава!"