У Львове і Роўна захоплены абласныя адміністрацыі
23 студзеня каля дзвюх тысяч львавян апоўдні прыйшлі пад сцены Львоўскай абласной адміністрацыі на акцыю ў межах агульнаўкраінскай забастоўкі і захапілі будынак.
Людзі прыйшлі пагутарыць з кіраўніком адміністрацыі Алегам Салам і абвясцілі, што «бяруць уладу ў
свае рукі» і блакаваць будынак.
Уся плошча перад адміністрацыяй запоўненая людзьмі, якія крычаць «Заходзім!», «Рэвалюцыя!» і заклікаюць адзін аднаго заходзіць спакойна, не біць вокны і не псаваць маёмасці.
«Ініцыятыўная група абвясціла, што людзі блакуюць адміністрацыю і бяруць уладу ў свае рукі. Ахова
не змагла стрымаць людзей, таму што іх вельмі шмат», - распавядаюць відавочцы штурму.
Пад ціскам пратэстоўцаў старшыня Львоўскай абласной адміністрацыі Алег Сала, які выйшаў да людзей, напісаў заяву на звальненне. На гэтую пасаду ён быў прызначаны Януковічам адносна нядаўна,
восенню мінулага года. У Партыі рэгіёнаў яго характаразавалі як «моцную руку». Што да
апазіцыі, яна выказвала занепакоенасць тым, што Сала «узмоцніць паліцэйскія парадкі»
і «падрыхтуе рэгіён да выбараў».
Што да Роўна, там таксама захоп адміністрацыі адбыўся пасля народнага веча. Мітынгоўцы патрабуюць, каб усе
чыноўнікі напісалі заявы аб звальненні, стварылі Народную Раду ў Роўна замест абладміністрацыі.
Паводле ўкраінскіх СМІ