Польшча будзе патрабаваць ад Расіі ваенныя рэпарацыі
Польшча мае намер запатрабаваць з Расіі рэпарацый за нанесены ўрон падчас Другой сусветнай вайны.
Пра гэта сказаў кіраўнік камісіі па рэпараці польскага Сейма Аркадыўш Мулярчык у інтэрв'ю газеце Rzeczpospolita.
Паводле слоў дэпутата, да чарговага склікання Сейма трэба падрыхтаваць справаздачу пра шкоду, прычыненую Польшчы «савецкай Расіяй» падчас Другой сусветнай вайны, і патрабаваць кампенсацыі, перадае газета Rzeczpospolita.
Мулярчык нагадаў, што аналагічныя падлікі раней былі праведзены ў прыбалтыйскіх краінах. Дэпутат упэўнены, што Польшча таксама павінна спагнаць з Расійскай Федэрацыі ваенныя рэпарацыі.
Тэму рэпарацый ўпершыню паднялі ў Польшчы ў ліпені 2017 года, калі лідэр партыі «Закон і справядлівасьць» Яраслаў Качыньскі заявіў, што рэспубліка не адмаўлялася ад кампенсацый з боку Германіі.
Урад ФРГ у сваю чаргу заявіў, што ў 1953 годзе Варшава афіцыйна адмовілася ад рэпарацый, таму не мае права патрабаваць якіх-небудзь выплат.
У Польшчы падкрэслілі, што дадзеная дамова было падпісана пад ціскам СССР і тычылася неіснуючых ужо ГДР і Польскай Народнай Рэспублікі. Мулярчык ацаніў суму рэпарацый ад Нямеччыны ў 850 млрд даляраў.
Паводле belaruspartisan.by