Аляксандр Чубрык: Доўгая гісторыя энергетычных субсідый cканчаецца

Падатковы манеўр, які пачнецца ў Расіі з 2019 года, можа стаць прычынай праблем з напаўненнем дзяржбюджэту і выплатай Беларуссю знешняга доўгу.

ciahnik_1.jpg

Пра гэта заявіў у ырэктар Даследчага цэнтра ІПМ Аляксандр Чубрык.

Страты бюджэту могуць быць вышэй, чым чакаецца

Падатковы манеўр заключаецца ў паступовfq адмове Расіі ад экспартнай пошліны на нафту з адначасовым павышэннем падатку на здабычу нафты, што фактычна прывядзе да пераходу на сусветную цану на нафту для ўнутраных расійскіх спажыўцоў да 2024 года. Гэта азначае і спыненне паставак нафты ў Беларусь па льготных цэнах. Мінфін прагназуе, што ў выніку штогадовыя прыбыткі беларускага бюджэту могуць скараціцца на працягу бліжэйшых 5 гадоў на 3,8% ВУП.
На думку Аляксандра Чубрыка, рэальныя страты бюджэту могуць быць больш значнымі. «З вялікай доляй верагоднасці скароцяцца прыбыткі беларускіх НПЗ, што прывядзе да памяншэння выплаты падатку на прыбытак. Таксама скароціцца, калі не цалкам знікне, магчымасць канфіскацыі часткі прыбытку ў карысць фонду нацыянальнага развіцця», — сказаў эксперт.
Адна з сур’ёзных праблем заключаецца ў тым, што пры атрыманні нафты па ільготных цэнах беларускія НПЗ мелі магчымасць пастаўляць канчатковы прадукт на вялікія адлегласці. Аднак пасля завяршэння падатковага манеўру, калі Беларусь будзе атрымліваць сыравіну па сусветнай цане, транспартныя выдаткі могуць зрабіць прадукцыю беларускіх НПЗ неканкурэнтаздольнай. «Сёння важнымі рынкамі для нас з’яўляюцца Вялікабрытанія і Нідэрланды, і трэба ўжо зараз пачынаць думаць, чым іх можна замясціць. Наўрад ці можна нарасціць пастаўкі нафтапрадуктаў ва Украіну ў аб’ёмах, якія дадуць магчымасць кампенсаваць страту гэтых рынкаў. На выхад на рынкі Польшчы і краін Балтыі спадзяванняў мала — на новых рынках можа паўстаць пытанне па якасці, якое на беларускіх НПЗ па шэрагу пазіцый ніжэй, чым у Еўропе. Магчыма, атрымаецца па сусветнай цане пастаўляць нафтапрадукты ў Расію — сёння яна імпартуе нафтапрадукты з-за нізкай глыбіні перапрацоўкі на ўласных заводах», — лічыць Аляксандр Чубрык.
Зрэшты, рэалізацыі спадзяванняў на пастаўкі нафтапрадуктаў на рынак Расіі можа перашкодзіць мадэрнізацыя расійскіх НПЗ. «Расія вырашыла правесці падатковы манеўр, каб у бізнесу з’явіўся стымул інвеставаць у нафтаперапрацоўку. Калі б падатковы манеўр здарыўся заўтра, расійскі рынак пераарыентаваўся б на беларускія нафтапрадукты. Аднак паколькі гэта адбудзецца праз некалькі гадоў, за гэты час Расія зможа правесці рэканструкцыю сваіх НПЗ. У гэтым выпадку малаверагодна магчымасць пераарыентацыі на расійскі рынак ўсіх паставак у Нідэрланды і Брытанію», — кажа эксперт.
Беларускаму бюджэту трэба рыхтавацца да завяршэння падатковага манеўру
Аляксандр Чубрык адзначыў, што раней у выпадку ўзнікнення праблем з бюджэтам Беларусь атрымлівала дапамогу ад Расіі. І ў асноўным такая дапамога прадастаўлялася ў выглядзе ільготных коштаў на пастаўкі энергарэсурсаў. «Беларусь зьвярталася да Расіі па прадастаўленне роўных цэн, аргументуючы гэта удзелам у інтэграцыйных аб’яднаннях. Аднак пасля завяршэння падатковага манеўру такога аргументу ўжо не будзе, у нас з Расіяй будуць сапраўды роўныя ўмовы. У Мінска застанецца толькі магчымасць звяртацца за крэдытамі, а гэта зусім іншая справа. Доўгая гісторыя энергетычных субсідый сканчаецца, і нашаму бюджэту трэба да гэтага рыхтавацца», — падкрэсліў эксперт. Паводле яго слоў, «сёння нафтавыя грошы ідуць у асноўным на пагашэнне знешняга доўгу. Таму важна ўжо зараз перагледзець стратэгію кіравання знешнім доўгам з улікам завяршэння манеўру».
Паводле thinktanks.by