Польшча. Варшава стаіць на газавым радовішчы

Варшава знаходзіцца на радовішчах сланцавага газу. Энергетычныя канцэрны змагаюцца за права здабываць паліва ўсё бліжэй да межаў польскай сталіцы піша “Gazeta Wyborcza”. Геолагі сцвярджаюць, што здабыча газу ў ваколіцах сталіцы можа быць прыбытковай.



a0bec13d_8f5f_4b91_ba35_17364ad82fdf.jpg

Кампанія Orlen плануе тэставыя свідраванні каля Валаміна ў некалькіх кіламетрах ад Варшавы. Канцэсія амерыканскай фірмы FX Energy сягае ажно сталічнага раёну Жалібаж.

Паводле геолагаў, сталіца знаходзіцца ў межах так званай зоны “Плоцк-Варшава”, якая адносіцца да перспектыўных рэгіёнаў, дзе здабыча газу можа быць прыбытковай.

Паводле Дзяржаўнага геалагічнага інстытуту, радовішчы сланцавага газу ў Польшчы цягнуцца ад ўзбярэжжа Балтыйскага мора ў ваколіцах Гданьска праз Варшаву ажно да Любліна. У іх можа знаходзіцца ад 360 да 760 млрд. кубаметраў газу. Пры цяперашнім спажыванні Польшчай гэтага гатунку паліва спатрэбілася б 65 год, каб радовішчы апусцелі.

www.radyjo.net