Пятроў і Башыраў: «Мы не зламыснікі, а толькі турысты»

Расейскі тэлеканал апублікаваў інтэрвью з асобамі, якіх Лондан падазрае ў замаху на Скрыпалёў. У эфіры RT і Sputnik выступілі Аляксандр Пятроў і Руслан Башыраў якія назвалі назвалі сітуацыю вакол сябе «фантастычным і фатальным супадзеннем», піша Белсат. 

solsberry_660x412.jpg

Пятрова і Башырава, брытанскія ўлады вінавацяць у атручванні ў Солсбeры Сяргея Скрыпаля і яго дачкі Юліі. У інтэрвью мужчыны заявілі, што нібыта яны турысты і не маюць дачынення да спецслужбаў. Але карыстальнікі інтэрэнту ў версію, агучаную Пятровым і Башыравым, не паверылі.
Гэтак карыстальнік фэйсбука Erich Hartmann апублікаваў на сваёй старонцы відэа, у якім, як ён лічыць, сутнасць аповяду не толькі «турыстаў», але і журналісткі, якія бярэ ў іх інтэвью.


Ваўкі ў авечай шкуры! – Такія каментары пад пастом. Карыстальнікі лічаць, што насамрэч гэта пастановачны трызненне, ніводнай пераканаўчай думкі! – А ці не хацелі б Башыраў і Пятроў паўстаць перад судом Вялікай Брытаніі і даказаць сваю «невінаватасць» або падаць пазоў у любы Еўрапейскі суд для абароны «гонару і годнасці»?
Віктар Контар на сваёй старонцы таксама змясціў фота.


Пост карыстальніка Лентач сабраў вялізную колькасць каментароў. У адным з іх гучыць наступная думка: «Самае забойнае: у іх няма імёнаў па бацьку, сем’яў, дзяцей, суседзяў, месца пражывання і г.д. Але самае цікавае – мы не скажам дзе працуем, бо гэта паўплывае на наш бізнэс»


Адрэагаваў на інтэрвью і вядомы карыкатурыст DW Елкін


Турысты шмат блыталіся і не маглі адказаць на простыя пытанні, звяртае ўвагу карыстальніца фэйсбуку Tania Zaichenko.