Пашпарты Пятрова-Башырава вывелі на іншых супрацоўнікаў вайсковай выведкі Расіі

Месцам жыхарства гэтыя людзі пазначыла адрас штаб-кватэры Галоўнага ўпраўлення Генштаба Мінабароны Расіі. Пра гэта паведаміла Радыё Свабода

Аляксандр Пятроў і Руслан Башыраў у эфіры тэлеканала Russia Today

Аляксандр Пятроў і Руслан Башыраў у эфіры тэлеканала Russia Today

Журналісты расійскага выданьня «Фонтанка» знайшлі яшчэ некалькіх расейцаў, у якіх нумары замежных пашпартоў падобныя да нумароў дакументаў Аляксандра Пятрова і Руслана Башырава. Апошнія абвінавачваюцца ў Брытаніі ў замаху на забойства Сяргея Скрыпаля і яго дачкі Юліі.
Знойдзеныя асобы маюць прозьвішчы Крымскі, Андрэеў, Пацёмкін і Палякоў. Нумары іх пашпартоў адрозьніваюцца ўсяго некалькімі лічбамі. Усе яны пазначылі як адрас месца жыхарства Харашэўская шаша, 76 Б. Па гэтым адрасе ў Маскве знаходзіцца штаб-кватэра Галоўнага ўпраўлення Генштаба Мінабароны Расіі (былое ГРУ — РС.).
Раней выданне The Insider, якое сумесна з групай Bellingcat расследуе дзейнасць Пятрова-Башырава, выказвала здагадку, што па нумарах замежных пашпартоў можна вылічыць агентаў расейскай вайсковай выведкі. Як сцьвярджае Insider, нумары іх замежных пашпартоў практычна ідэнтычныя і адрозніваюцца на адну лічбу. Вельмі падобны нумар пашпарта мае яшчэ адзіны меркаваны супрацоўнік расійскай вайсковай выведкі Эдуард Шырокаў (Шышмакоў), які, па дадзеных чарнагорскіх уладаў, займаўся падрыхтоўкай перавароту ў Чарнагорыі.
«Мяркуючы па ўсім, супрацоўнікі ГРУ і праўда атрымліваюць пашпарты адмысловай серыі. Калі гэта так, то любы жадаючы, атрымаўшы доступ да базы пашпартоў, можа выявіць усіх супрацоўнікаў Галоўнага ўпраўлення Генштаба», — адзначае The Insider.
Брытанія лічыць Пятрова і Башырава супрацоўнікамі ваеннай выведкі Расіі і абвінавачвае іх у дачыненні да выкарыстання баявога яду «Навічок» у Солсберы. Самі расейцы ў інтэрвію RT назвалі сябе турыстамі.