Пасля "перамір'я" сепаратысты адваявалі 38 населеных пунктаў

Самаабвешчаны прэм'ер "ДНР" Аляксандр Захарчанка заяўляе, што за час спынення агню баевікі адваявалі 38 населеных пунктаў.



1408180558_2234_dnr_zaharchenko.jpg

Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю расійскаму часопісу "Руский Репортер".

"Каб ты разумела — з моманту падпісання мной пагадненняў пятага верасня і па другое кастрычніка мы адваявалі трыццаць восем населеных пунктаў", — заявіў Захарчанка журналістам.

Адказваючы на ўдакладненне, ці не азначае ён, што гэта было парушэнне перамір'е, ён сказаў:
"Не! Ні ў якім разе! Мы стралялі ў адказ! Заўсёды і пастаянна. Ні разу — першыя".

Захарчанка таксама распавёў пра сваё стаўленне да расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна.

"Як ты думаеш, Пуцін у вачах усяго цывілізаванага свету — варвар? Варвар. Але калі я ганаруся гэтым чалавекам, то тады, якая мне розніца? Дзякуючы яму абудзілася тое, што драмала ў душах майго пакалення. Ён даў нам шанец нешта змяніць. Калі ў нас не атрымаецца, мы памром — ня фізічна, а маральна. Маральная смерць — гэта самае страшнае. Памёр бы наш дух ", — лічыць ён.

На пытанне, а што як Пуцін здрадзіць, ён адказаў: "Ты задаеш правакацыйнае пытанне. Але Пуцін ніколі нам не здрадзіць. Лічы, што гэта мая чуйка".

У прэс-цэнтры АТА заяўляюць, што не страляюць першымі. Байцы ў каментарах "Украінскай праўдзе" распавядалі, што пасля перамір'я яны былі вымушаныя кожны раз запытваць дазволу на агонь у адказ.