Памёр славуты амерыканскі інтэрв'юер Лары Кінг
Яму было 87 гадоў.
Амерыканскі тэлевядучы Лары Кінг памёр у Лос-Анжэлесе ва ўзросце 87 гадоў, паведамляе ria.ru.
Тэлевядучы быў вядомы дзякуючы свайму шоў «Larry King
Live», якое вёў з 1985 па 2010 год. Ён узяў больш за пяцьдзесят тысяч
інтэрв'ю ў палітыкаў, акцёраў, спартсменаў і іншых знакамітасцяў.
Кінг быў лаўрэатам Эміі, а таксама двух прэмій Пібадзі і
дзесяціразовым прызёрам Cable ACE.
У 2013 годзе вядучы прадаў правы на сваё тэлешоў каналу RT America, дзе і працягнуў працу.
У 2017 годзе Кінг распавёў аб барацьбе з ракам лёгкіх, у красавіку 2019 года яму правялі ангіяпластыку.
У пачатку студзеня тэлеканал ABC паведаміў, што тэлевядучы трапіў у бальніцу са станоўчым вынікам тэсту на каронавірус.