Паліцыя затрымала 12 падазраваных у тэракце ў Лондане
На ўсходзе Лондана паліцыя затрымала 12 падазраваных у датычнасці да тэракту ў Лондане, паведамілі ў Скотланд-Ярдзе. Ператрусы працягваюцца.
Па дадзеных Sky News, падазраваныя ў момант затрымання знаходзіліся ў доме, дзе жыў адзін з нападаўшых, які быў забіты паліцыяй. Імёны тых, хто нападаў паліцыя па-ранейшаму не называе, паведамляе novayagazeta.ru.
Нагадаем, ўвечары 3 чэрвеня грузавік наехаў на натоўп людзей на мосце «Лондан Брыдж». Пасля гэтага з яго выбеглі тры чалавекі, і з нажамі ў руках сталі забіваць людзей. У выніку загінулі сем чалавек, яшчэ 48 былі шпіталізаваны.
Паліцэйскія застрэлілі ўсіх траіх нападнікаў. На іх целах былі замацаваны муляжы выбуховых прылад. Паліцыя кваліфікавала тое, што адбылося як тэракт.
Пакуль ніводная тэрарыстычная арганізацыя не ўзяла на сябе адказнасць за атаку.