«Не забывайма нашых палеглых!» Акцыя памяці Бандарэнкі ў Саўт-Рыверы (фота)
Акцыя памяці Рамана Бандарэнкі прайшла 22 лістапада ў Беларуска-амерыканскім цэнтры ў Саўт-Рыверы (Нью-Джэрсі, ЗША).

Неабыякавыя беларусы ўсклалі кветкі і запалілі памінальныя свечкі каля знакамітага манумента "Беларускім змагарам за вольную Беларусь".

"Мы лічым, забойцы павінны быць знойдзены, аддадзены пад суд і пакараны. Пры гэтым пакаранню падлягаюць не толькі выканаўцы злачынства, якія збівалі і катавалі людзей, але і арганізатары гэтай злачыннай сістэмы", — кажуць удзельнікі імпрэзы.
Завяршылі імпрэзу гучным поклічам «Жыве Беларусь!».