Журналістка TUT.by Кацярына Барысевіч застаецца ў СІЗА КДБ

Сёння скончыўся 72-гадзінны тэрмін утрымання журналісткі. Кацярыну затрымалі ў чацвер, калі яна выходзіла ў краму.

katerina_borisevich.jpg

Кацярына Барысевіч напісала артыкул, дзе сцвярджала, што Раман Бандарэнка не быў п’яны на момант сваёй смерці. Зараз яна з’яўляецца падазраванай паводле ч.3 арт. 178 КК РБ (разгалошанне лекарскай тайны).
Генеральная пракуратура распачала крымінальную справу ў дачыненні да лекара бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі і іншай асобы на падставе ч. 3 арт. 178 КК (Разгалашэнне медычнай таямніцы, якое пацягнула цяжкія наступствы).
- Дзейнічаючы наўмысна, без службовай неабходнасці, падазраваны ўступіў у злачынную змову з прадстаўніком інтэрнэт-рэсурсу (TUT.BY), якому паведаміў звесткі аб выніках медыцынскага агляду Рамана Бандарэнкі. Тым самым ён выдаў медычную таямніцу, пры гэтым прадставіў недакладную інфармацыю, - заявілі ў Генпракуратуры. - Дзеі названых асоб пацягнулі за сабой цяжкія наступствы, якія выявіліся ў павышэнні напружанасці ў грамадстве, стварэнні атмасферы недаверу да кампетэнтных дзяржаўных органаў, падахвочванне грамадзян да агрэсіі і супрацьпраўных дзеянняў.
Генеральная пракуратура мае права як накіраваць справу для расследавання ў следчыя органы (Следчы камітэт або Камітэт дзяржаўнай бяспекі), так і самастойна праводзіць папярэдняе следства - «у мэтах забеспячэння ўсебаковага, поўнага і аб'ектыўнага даследавання акалічнасцяў крымінальнай справы» (арт. 34 КПК).
Раскрыццё ўрачэбнай таямніцы, якое пацягнула цяжкія наступствы, караецца пазбаўленнем волі на тэрмін да трох гадоў са штрафам і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю або без пазбаўлення. Наогул, па факце выдавання ўрачэбнай тайны справа ўзбуджаецца па заяве пацярпелага, паколькі гэта з'яўляецца справай прыватнага абвінавачвання (ч. 1 арт. 178 КК). Але калі гаворка пра наступ цяжкіх наступстваў (ч. 3 арт. 178 КК), а менавіта такой фармулёўкай аперуе Генпракуратура, то ў гэтым выпадку гэта ўжо справа публічнага абвінавачвання, і праваахоўныя органы, у тым ліку пракуратура, могуць распачаць справу і без заявы.