МЗС Польшчы: Урад не запрашаў Васкрасенскага ў Карпач

Польскі ўрад не запрашаў на эканамічны форум у Карпачы супрацоўніка беларускага КДБ Юрыя Васкрасенскага, бо гэта не польскі ўрад, або МЗС з'яўляецца арганізатарам мерапрыемства, — падкрэсліў у чацвер намеснік кіраўніка МЗС Польшчы Марцін Пшчыдач, паведамляе www.polskieradio.pl.

9db585cc_d526_4c25_b3f4_b6f0c671fea7.jpg

Адным з гасцей XXX эканамічнага форуму ў польскім Карпачы зʼяўляецца супрацоўнік беларускага КДБ Юрый Васкрасенскі. Адзначалася, што Васкрасенскі займаецца «працай» з палітвязнямі, якая складаецца ў тым, каб «прымусіць іх прызнаць сябе вінаватымі».

Паводле слоў намесніка міністра МЗС Польшчы, «гэты чалавек не быў запрошаны польскім урадам на гэтую канферэнцыю».

— Таму што гэта не польскі ўрад ці МЗС зʼяўляецца арганізатарам эканамічнага форуму ў Карпачы, — падкрэсліў Пшыдач.

— Польскія афіцыйныя асобы не сустракаюцца з гэтым чалавек. Я лічу, што, паколькі тут няма палітычных сустрэч, а бо ніхто з польскага ўрада, ніхто з польскіх афіцыйных асоб не сустракаецца з гэтым спадаром. Ёсць месца, дзе гэты чалавек жыве, гуляе, ходзіць у Карпач. Калі няма (яго) у чорным спісу ЕС, то я не вельмі разумею, адкуль абвінавачванні накіраваны ў бок МЗС або польскага ўрада, — заключыў Пшычдач.

Як адзначае беларускі журналіст Тадэвуш Гічан: «Арганізатары кажуць, што гэта памылка, тады як сам Васкрасенскі пісаў хвіліну таму, што “польскія палітыкі стаміліся ад супрацьстаяння і хочуць адбудаваць масты” і таму яго запрасілі».