Мусульмане пагражаюць Нурсултану Назарбаеву смерцю

Саюз мусульман ва ўскоснай форме прыгразіў Назарбаеву смяротным пакараннем. На думку мусульман, Назарбаеў павінен быць пакараны смерцю, калі ён і пасля 80-ці гадоў захоча заставацца казахскім гарантам.



image_d5eb8429f625d3ac26cd09fb50dc452a9eb15373.jpg

Нурсултан Назарбаеў

«Паводле даследаванняў навукоўцаў, крытычным для чалавека з’яўляецца ўзрост у 80 гадоў. Пасля яго дасягнення пачынаецца імклівая дэградацыя асобы. Чалавек, старэйшы за 80 гадоў, не здольны кіраваць краінай. На жаль, гісторыя ведае нямала прыкладаў, калі дзяржаўныя дзеячы ў сілу старэчай прыдуркаватасці даводзілі грамадства да поўнага хаосу... У выпадку, калі кіраўнік дзяржавы па дасягненні 80-гадовага ўзросту імкнецца і далей кіраваць краінай, ён павінен быць пакараны, незалежна ад яго жадання», — лічаць у Саюзе мусульман.

З улікам таго, што 72-гадовы Назарбаеў нікому аддаваць уладу не збіраецца, заява мусульман, па казахскіх мерках, яўна экстрэмісцкая. Аднак пакуль Саюз мусульман не чапаюць. Магчыма, таму, што ён ужо мае імідж блазна.

Гэтай вясной Саюз мусульман ужо адзначыўся законапраектам аб крымінальным пакаранні за чханне на «высокапастаўленых асобаў». На думку арганізацыі, у Крымінальным кодэксе павінен з’явіцца артыкул, паводле якога грамадзяне могуць быць пакараныя за наступныя ўчынкі: «пляўкі ў напрамку высокапастаўленых асоб і брыдкаслоўе ў іх адрас, дэманстрацыя кулакоў і фігур з трох пальцаў, дэманстратыўнае калупанне ў носе і чханне ў напрамку высокапастаўленых асоб».