Міністр ВПС ЗША назвала Расію галоўнай пагрозай

На думку Дэборы Джэймс, Расія з'яўляецца для ЗША пагрозай нумар адзін. Камандуючы ваенна-марскімі аперацыямі ЗША адзначыў павелічэнне ваеннай актыўнасці РФ ва ўсім свеце.

Дэбора Джэймс

Дэбора Джэймс


Міністр ваенна-паветраных сілаў ЗША Дэбора Джэймс назвала Расію "пагрозай нумар адзін для ЗША". Сваю заяву Джэймс зрабіла ў інтэрв'ю “Reuters”, апублікаваным у панядзелак, 5 снежня. "У нас ёсць шэраг пагроз, з якімі мы сутыкаемся, але Расія, з-за ядзернага аспекту, можа быць рэальнай пагрозай ЗША", — сказала Джэймс падчас Нацыянальнага абароннага форуму.
Фрэнк Кендал, які адказвае ў Пентагоне за закупкі ўзбраення, у сваю чаргу, заявіў, што раней спецслужбы ЗША былі сканцэнтраваны на пагрозах, што сыходзілі ад азіяцка-ціхаакіянскага рэгіёна, а таксама з Блізкага Усходу, аднак у святле апошніх падзеяў сталі больш сфакусаваныя на Расіі.
Камандуючы ваенна-марскімі аперацыямі ЗША адмірал Джон Рычардсан адзначыў павелічэнне ваеннай актыўнасці РФ па ўсім свеце, уключаючы дзеянні ў Міжземным і Каспійскім морах, а таксама ў паўночнай Атлантыцы і Ціхім акіяне.
Паводле www.dw.com