Машына пратараніла натоўп мусульманаў у Вялікабрытаніі

Здарэнне адбылося каля мячэту ў горадзе Н'юкасл-апон-Тайн на паўночным усходзе Англіі. Вернікі гэтым часам святкавалі Ураза-байрам.

фота kp.ua

фота kp.ua


«Аўтамабіль праехаў скрозь групу людзей, якія сабраліся на свята каля мячэту Н'юкасла», — кажацца ў паведамленні The Daily Mail. Зараз паліцыя вядзе раследванне, але пакуль не схіляецца да версіі аб тэрарызме. Затрыманая 42-гдовая жанчына.   Паводле брытанскага тэлеканалу Sky News, у лякарню «Роял Вікторыя» дастаўлена шэсць чалавек, уключна з трыма дзецьмі. Газета The Daily Mail інфармуе, што інцыдэнт адбыўся пасля таго, як людзі пакінулі мячэт пасля свята, якім сканчаецца месяц посту Рамадан   Нагадаем, што за апошнія тры месяцы ў Вялікабрытаніі адбылося чатыры тэрарыстычныя напады. Апошні тэракт меў месца 19 чэрвеня, калі 47-гадовы Дарэн Джон Озбарн з Кардзіфа пратараніў натоўп мусульманаў у лонданскім мячэце, у выніку чаго загінуў адзін чалавек, пацярпела — 10.
Паводле tut.by