Лідары КНДР і Паўднёвай Карэі правялі гістарычную сустрэчу на мяжы (фота)
Кім Чэн Ын стаў першым паўночнакарэйскім лідарам, які ступіў на зямлю Паўднёвай Карэі.

Лідары дзвюх краін сустрэліся ў памежным пункце Пханмунджом. Фота REUTERS
Лідар КНДР Кім Чэн Ын і прэзідэнт Паўднёвай Карэі Мун Чжэ Ян правялі гістарычную сустрэчу ў паўднёвай частцы дэмілітарызаванай зоны, якая падзяляе дзве краіны. Пра гэта паведамляе CNN.

Фота REUTERS
Лідары дзвюх краін сустрэліся ў памежным пункце Пханмунджом. Яны паціснулі адзін аднаму рукі і сказалі вітальныя прамовы. Абодва лідары пры гэтым увесь час усміхаліся, дэманстравалі гасціннасць і жартавалі.

Фота REUTERS

Фота REUTERS
Затым яны перасеклі пракладзеную па зямлі бетонную памежную лінію, якая падзяляе дзве краіны з часоў вайны 50-х гадоў і прайшлі ўздоўж роты ганаровай варты.

Фота REUTERS
Пазней яны накіраваліся для перамоваў у будынак "Дом міру".

Фота REUTERS
Кім Чэн Ын стаў першым паўночнакарэйскім лідарам, які ступіў на зямлю Паўднёвай Карэі.
У афіцыйным паведамленні КНДР гаварылася, што Кім Чэн Ын гатовы абмеркаваць з паўднёвакарэйскім прэзідэнтам усе пытанні, якія тычацца паляпшэння адносін паміж краінамі, дасягнення міру, росквіту і ўз'яднання на Карэйскім паўвостраве.
Паводле www.unian.net
Фота REUTERS