«Кроў не змываецца». У цэнтры Вены спрабавалі адмыць дыктатара ад крыві (фота)
Крэатыўны перформанс у падтрымку беларусаў правялі ў цэнтры Вены, паведамляе тэлеграм-канал Баста.

— На плошчы было ўсталявана пудзіла Лукашэнкі сімвалічна перамазанае чырвонай фарбай, — распавялі ўдзельнікі акцыі. — Арганізатары перформансу таксама прынеслі вёдра з вадой, шчоткі і анучы ўсіх формаў і памераў, шырокі асартыімент мыйных сродкаў. Любы жадаючы мог падысці і паспрабаваць адмыць дыктатара ад крыві.

Нягледзячы на высілкі сотняў рук, усе плямы крыві засталіся на месцы не збялеўшы ні на адценне. Фраза "не адмываецца" прагучала на дзясятку розных моў свету.

Меркаванні ўдзельнікаў акцыі адносна далейшага лёсу пудзіла Лукашэнкі разышліся: хтосьці выступаў за яго спаленне, хтосьці прапаноўваў здаць яго ў музей. Аднак кропку ў гэтай спрэчцы паставіла выпадак: моцны парыў ветру паваліў пудзіла на зямлю і разламаў яго на некалькі частак.

