Кожны француз атрымае 200 еўра для набыцця электраровара
Урад Францыі апублікаваў указ аб прадастаўленні субсідыі ў памеры 200 еўра для набыцця электрычнага ровара. Скарыстацца гэтай прапановай можа кожны француз з 19 лютага 2017-га па 31 студзеня 2018 года.

Праект быў распрацаваны па ініцыятыве Міністра экалогіі Францыі Сегулен Руаяль, паведамляе recyclemag.ru са спасылкай на газету Le Monde. Указ не распаўсюджваецца на ровары з неэкалагічнымі свінцова-кіслотнымі акумулятарамі і транспартныя сродкі, магутнасць якіх вышэй 3 кВт.
Дапамога пры набыцці электраровараў не з'яўляецца чымсьці новым для Францыі. У Парыжы, Канах і Бардо ўжо некалькі гадоў працуе падобная праграма.