Кошты на паромную пераправу паміж Расіяй і Крымам узраслі ўдвая
Адзіная транспартная дырэкцыя ўстанавіла базавы кошт для перавозкі грузавога транспарту паромамі з порта Наварасійск ў Феадосію і Керч ў памеры 20,65 тысяч расійскіх рублёў плюс 500 рублёў за кожнага суправаджальніка супраць тарыфу ў 11,47 тыс рублёў за грузавік, які дзейнічаў у траўні. Новыя расцэнкі зацверджаны загадам АТД ад 30 мая, паведмляе Крымінформ.
Порт Наварасійска
Дырэкцыя таксама ўстанавіла тарыфы на пасажырскія перавозкі катамаранамі "Сочы-1" і "Сочы-2" па маршруце порт Анапа — порт Ялта ў суме 2,7 тыс рублёў у адзін
бок. Ад Анапы да Феадосіі праезд на катамаране каштуе 1,5 тыс рублёў, ад
Феадосіі да Ялты — 1,2 тыс рублёў. Дзеці да 6 гадоў перавозяцца бясплатна, з 6 да 12 —
за палову кошту.
Тарыфы на паромнай пераправе "Керч —
Каўказ" засталіся практычна без змен.
Раней
"АТД" перанакіравалаў ўвесь грузавы транспарт на лінію Наварасійск — Феадосія, каб зменшыць чэргі аўтатурыстаў ў порце "Каўказ". Кошт перавозкі грузаў з Наварасійска ў Феадосію складаў 11,47 тыс рублёў.
Па дадзеных крыніц Крымінформа, ужо сёння ў порце Наварасійска кіроўцам і ўладальнікам даводзіцца плаціць па новых тарыфах, прычым тым, хто аплаціў перавозку загадзя, прыходзіцца даплочваць. Кіроўцы, якія стаяць у чарзе на адпраўку па некалькі дзён, маюць намер калектыўна выступіць у знак пратэсту супраць падвышэння тарыфаў.