КНР. Цэнзура не спіць

Не так даўно пачаўся апошні сезон славутага серыялу «Гульня тронаў». Чакалі гэтай падзеі і яго аматары ў Кітаі. Аднак дэманстрацыя першай серыі выклікала скандал.

w720h405fill_1.jpg


Аказалася, што кітайцам паказваюць абрэзаную версію серыялу. Калі ва ўсім свеце першая серыя ідзе 54 хвіліны, то ў КНР — толькі 48. Пры гэтым мясцовая кампанія «Tencent», якая мае правы на пракат «Гульні тронаў» у Кітаі, адмаўляецца каментаваць тое, што адбываецца.
Хутчэй за ўсё, цэнзурай займаюцца ўрадавыя чыноўнікі. Яшчэ большая загадка — па якім прынцыпе цэнзары вызначалі крамольныя фрагменты серыялу, які, па сутнасці, уяўляе сабой адну вялікую крамолу. 

Як вядома, «Гульня тронаў» — гэта ў тым ліку бясконцы каскад гвалтоўных сцэнаў. Таму ў сеціве дамінуе думка, што цэнзары парэзалі фільм абы-як, каб давесці кіраўніцтву, што цэнзурнае ведамства не спіць.

Паводле брытанскай прэсы