Фінальны сезон «Гульні тронаў» з'явіцца па-беларуску практычна адразу пасля афіцыйнага рэлізу

Новыя серыі апошняга сезона «Гульні тронаў» можна будзе паглядзець на роднай мове праз 72 гадзіны  пасля іх сусветнай прэм’еры!

inx960x640_34.jpg


Відэасервіс VOKA працягвае папаўняць калекцыю серыялаў, даступных да прагляду ў раздзеле «CINEVOKA — кіно па-беларуску», сенсацыйнай навінкай: беларускія прыхільнікі «Гульні тронаў» могуць глядзець новыя серыі апошняга сезона на роднай мове практычна адразу ж пасля іх сусветнай прэм’еры!

Першыя дзве серыі заключнага сезона самага папулярнага серыяла ў жанры фэнтэзі за ўсю гісторыю тэлебачання ўжо можна знайсці на платформе ў раздзеле «CINEVOKA — кіно па-беларуску». Астатнія эпізоды будуць з’яўляцца ў беларускай агучцы праз 72 гадзіны пасля афіцыйнага рэлізу.

«Мы абяцалі, што ў раздзеле CINEVOKA поруч з лепшымі фільмамі будуць з’яўляцца і самыя папулярныя серыялы. «Гульня тронаў» за восем гадоў са шматабяцальнага праекта паспела ператварыцца ў культавую сагу, за падзеямі якой з заміраннем сэрца сочаць мільёны гледачоў па ўсім свеце. Мы ўпэўненыя, што гэты серыял стане належным папаўненнем беларускамоўнага кантэнту відэасервіса VOKA і падорыць нашым карыстальнікам не адну гадзіну яскравых эмоцый і сапраўднага задавальнення ад прагляду», – адзначыў намеснік генеральнага дырэктара кампаніі velcom | A1 па лічбавых платформах і кантэнце Антон Бладзік.

Сачыць за перапетыямі барацьбы прэтэндэнтаў на трон Сямі каралеўстваў адзін з адным, а чалавецтва — з нашэсцем Белых хадакоў на чале з Каралём ночы карыстальнікі відэасервіса VOKA змогуць у рамках падпіскі на пакет «Амедыятэка». Новыя серыі восьмага сезона «Гульні тронаў» выходзяць раз на тыдзень па панядзелках — адначасова з сусветнай прэм’ерай.

 Паводле прэс-службы VOKA