Карлюкевіч пра беларусізацыю: Лепш скіраваць сілы на тое, каб беларуская мова ў СМІ была ўнармаванай, правільнай

У інтэрв'ю «Народнай волі» міністр інфармацыі Алесь Карлюкевіч расказаў, што думае пра пашырэнне беларускай мовы ў СМІ.

786a2711_2s5q0_zg86s_ujs80_pbwhv.jpg

Калі казаць пра беларускую мову ў СМІ. Ці будзе пашырацца беларускі кантэнт у газетах, на тэлебачанні? Ці рухаемся мы ў гэтым накірунку?
…Скажу прама і адкрыта, безумоўна, разумеючы, што выклічу шмат крытычных заўваг. Усе магчымыя меры пашырэння, заканадаўчыя ініцыятывы адносна ўсталявання, кантролю і гэтак далей нічога не прынясуць, акрамя гарачых спрэчак у грамадстве. Моўная рэчаіснасць у Беларусі склалася такая, якая склалася.
Яна — адлюстраванне многіх аспектаў сацыяльнага, палітычнага і нават гаспадарчага, эканамічнага жыцця. Тое, што трэба шанаваць і паважаць мову, — заканамерна. Тое, што мы знаходзімся ў прасторы рускай мовай, карыстаемся ёю не па абавязку, — таксама зразумела.
Мне падаецца, што лепей сілы скіраваць на тое, каб мова, калі яна ўжо гучыць і са старонак СМІ, і ў эфіры, і ў выступленнях, была правільнай, унармаванай.
I яшчэ. Ніхто не забараняе, а, наадварот, заахвочвае прыхільнымі ацэнкамі, добрымі водгукамі тыя працэсы, калі добрыя знаўцы роднай мовы актыўна ёю карыстаюцца. Шмат у гэтым плане залежыць ад грамадскіх ініцыятыў, ад пісьменніцкай грамады. Давайце і ў моўным пытанні не крытыкаваць усіх запар, а дапамагаць адзін аднаму.


Паводле nn.by