Кіраўнік арганізацыі беларусаў у Латвіі быў капітанам КДБ?

Дэпутат Даўгаўпілскай гарадской думы Барыс Іваноў, магчыма, быў супрацоўнікам савецкага КДБ. Барыс Іваноў з'яўляецца кіраўніком Беларускага культурнага і адукацыйнага таварыства «Уздым», які супрацоўнічае з афіцыйнымі беларускімі ўладамі.



boriss_ivanovs_43451425.jpg

У Цэнтра дакументавання наступстваў таталітарызму ёсць дадзеныя аб сувязі Іванова з КДБ. Аднак гэта можа пацвердзіць толькі суд.
 

Прадстаўнік бюро Івета Маура заявіла, што 22 красавіка цэнтр перадаў Даўгаўпілскай выбарчай камісіі дадзеныя аб тым, што Іваноў не можа балатавацца ў дэпутаты. Больш за тое, 27 чэрвеня 2012 года цэнтр перадаваў гэтыя звесткі і Кіраўніцтву справамі грамадзянства і міграцыі.

У дадзены момант пракуратура праводзіць праверку, па выніках якой можа адбыцца судовае разбіральніцтва.
 

Між тым, сам Іваноў расцэньвае скаргу канкурэнтаў у пракуратуру як палітычны ціск. «Я нядаўна атрымаў грамадзянства Латвіі. У працэсе натуралізацыі праводзіліся ўсе неабходныя праверкі, у тым ліку, у дачыненні да маіх магчымых сувязяў з КДБ. Таксама ўсе праверкі праводзіліся ў сувязі з маім удзелам у выбарах. Хай цяпер гэта ацэніць суд і пракуратура. Я давяраю праваахоўным органам Латвіі», - сказаў дэпутат.
 

Напярэдадні экс-мэр горада Жанна Кулакова (ПР) і член праўлення «Нашай партыі» Мечыслаў Трускоўскі заявілі, што ў перыяд з 1980 па 1990 Іваноў з'яўляўся супрацоўнікам КДБ у званні капітана. На думку палітычных апанентаў, Іваноў схаваў гэты факт ад Цэнтральнай выбарчай камісіі. Аднак у заяве сказана, што многія жыхары Даўгаўпілса гатовыя пацвердзіць сувязь Іванова з савецкімі спецслужбамі.

Паводле rus.delfi.lv