Кіраўнік МЗС Латвіі выказаўся пра прэс-канферэнцыю з Раманам Пратасевічам
«Горшыя прыклады сталінскага мінулага».
«Горшыя прыклады сталінскага мінулага»: Кіраўнік МЗС Латвіі выказаўся ў Твітары пра прэс-канферэнцыі з Раманам Пратасевічам.
«Пастановачная прэс-канферэнцыя ў Мінску з прадстаўнікамі рэпрэсіўнага апарата і схопленым журналістам Раманам Пратасевічам нагадвае горшыя прыклады сталінскага мінулага. Прымусовым прызнанням, захопу закладнікаў няма месца ў 21 стагоддзі. Свабоду Пратасевічу», — напісаў Эдгарс Рынкевічс.