Кіраўнік чэшскага хакею: «Не ўяўляю, як без падтрымкі Škoda можна правесці чэмпіянат»
Прэзідэнт чэшскай асацыяцыі хакею Томаш Крал пракамэнтаваў рашэнне Škoda Auto адмовіцца спансаваць чэмпіянат свету па хакеі, калі яго не перанясуць з Беларусі.
У інтэрвію чэшскаму тэлебачаньню Крал заявіў, што не ўяўляе, як можна было б фінансава даць рады чэмпіянату без падтрымкі Škoda Auto.
«Гэта маё меркаванне, хоць я не ведаю дакладных лічбаў», — сказаў Крал. Чэхія мае прымаць чэмпіянат свету па хакеі ў 2024 годзе.