Казахстан. Домру ў кожны клас!

Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў прапанаваў увесці ў школах рэспублікі ўрокі ігры на домры — музычным інструменце, які лічыцца народным у казахаў.

Фота: e-history.kz

Фота: e-history.kz

Пра гэта ён заявіў падчас нацыянальнага Дня домры, які адзначаецца ў краіне 7 ліпеня. «Гэты інструмент стаў унікальнай культурнай спадчынай, што аб’ядноўвае ўвесь народ Казахстана. Таму я лічу ўвядзенне ўрокаў ігры на домры ў школах важнай і неабходнай ініцыятывай», — заявіў гарант.

Увогуле, Дзень домры з’явіўся ў казахскім календары святаў у 2018 годзе, калі адпаведны закон быў падпісаны Нурсултанам Назарбаевым. Апошні валодае гэтым інструментам, і раней неаднаразова дэманстраваў свае музычныя здольнасці журналістам.

stamp_of_kazakhstan_433.jpg


У гэтым плане ініцыятыва Такаева, які выконвае, хутчэй, дэкаратыўныя функцыі кіраўніка, не дзіўная. Наўрад ці на гэтым ініцыятывы чыноўнікаў наконт папулярызацыі домры вычарпаюцца. Раней на ўзроўні аблвыканкамаў гучалі заклікі дарыць домру кожнаму народжанаму ў Казахстане.

Паводле казахскай прэсы