Катастрофа расійскага ТУ-154 была кантраляванай

Завершана тэхнічная частка расследавання катастрофы Ту-154 над Чорным морам. Паводле выдання "Коммерсант", высновы апынуліся без перабольшання шакавальнымі. 

kmo_156781_00067_1_t218_225349.jpg


Выданне "Коммерсант" паведаміла, што завершана тэхнічная частка расследавання катастрофы Ту-154 Мінабароны, які зваліўся ў Чорнае мора 25 снежня 2016 года пасля ўзлёту з аэрапорта Адлера.

З высноваў экспертаў, паводле інфармацыі «Коммерсанта», вынікае, што самалёт наогул не падаў, а сеў на ваду ў кантраляваным палёце пад кіраваннем камандзіра экіпажа Рамана Волкава. Прычыну такіх дзіўных паводзін лётчыка высвятляюць. У Мінабароны вывучаюць медкарту загінулага пілота і вынікі праходжання ім псіхалагічных тэстаў, апытваюць інструктараў, якія вучылі маёра, а таксама высвятляюць, ці правільна быў арганізаваны адпачынак экіпажа перад рэйсам.

«Коммерсант» адзначае, што версія пра памылку экіпажа была асноўнай у расследаванні яшчэ ў снежні мінулага года пасля апытанняў нешматлікіх сведак начной авіякатастрофы, якія распавялі, што самалёт, які ляцеў у Сірыю, не падаў і не пікіраваў пасля ўзлёту, а нібы прывадніўся на паверхню мора. Гэты манеўр стаў фатальным для самалёта і 92 чалавек, што знаходзіліся на яго борце: машына ад удару развалілася на кавалкі і адразу патанула.

Аднак нават пасля правядзення ўсіх неабходных даследаванняў і экспертыз у датычнасць экіпажа да катастрофы верылі не ўсё.

Пераканаць маглі б дадзеныя з параметрычнага самапісца Ту-154, аднак тут узніклі пэўныя праблемы. Прыбор быў знойдзены, узняты з дна Чорнага мора і не пацярпеў пры аварыі. Але “стужкапрацягвальны механізм самапісца апынуўся прыстойна зношаным — ён не забяспечваў пастаянную хуткасць пры прагортванні запісу, а шпулькі мелі люфт, які даваў падставы сумнявацца ў дакладнасці параметраў. У выніку рамонт самапісца і яго расшыфроўку ваенныя даручылі больш дасведчаным грамадзянскіх экспертам Міждзяржаўнага авіяцыйнага камітэта (МАК)”, адзначае выданне. Там самапісец фактычна адрамантавалі, замянілі зношаныя дэталі і атрымалі з яго неабходную інфармацыю, а затым сінхранізавалі параметры палёту з перамовамі лётчыкаў.

Вынікам працы МАК стала так званая 3D-мадэль апошняга палёту Ту-154 — відэарэканструкцыя руху машыны ў прасторы і апісанне ўсіх вымаўленых пры гэтым слоў і дзеянняў лётчыкаў. Высновы па гэтых матэрыялах рабілі ўжо эксперты ваеннай тэхнічнай камісіі.

Паводле "Коммерсанта", яны апынуліся без перабольшання шакавальнымі. Самалёт, як паказала 3D-мадэляванне, узляцеў у абсалютна штатным рэжыме. Пасля ўзлёту экіпаж таксама не здзейсніў ні адной з традыцыйных у падобных выпадках памылак — машына не губляла хуткасць, не трапляла ў штопар і наогул не падала. Прыкладна праз хвіліну пасля адрыву ад зямлі Ту-154 набраў вышыню каля 250 метраў і хуткасць каля 360–370 кіламетраў на гадзіну.

І адразу пасля гэтага на борце, як выказаўся суразмоўца "Коммерсанта", стала "імкліва развівацца няштатная сітуацыя". Камандзір экіпажа Раман Волкаў, які павінен быў далей набіраць вышыню, фактычна перавёў машыну ў рэжым пасадкі. Ту-154, як паказала мадэляванне, на працягу дзесяці секунд — да самага сутыкнення з вадой — зніжаўся ў так званым кантраляваным палёце пад кіраваннем лётчыка.

На думку экспертаў, прычынай трагедыі магла стаць дэзарыентацыя пілота ў прасторы. Набіраючы вышыню ў цемры, над морам, пілот візуальна не кантраляваў становішча машыны, паколькі не бачыў наперадзе ніякіх арыенціраў і нават гарызонту. Дэзарыентаваць экіпаж маглі нават зоркі, якія адначасова былі як зверху, так і знізу — як адлюстраванні на паверхні вады. У гэтым складаным становішчы лётчык, па словах экспертаў, павінен быў цалкам даверыцца прыборам, паказанні якіх камандзір Волкаў, мабыць, праігнараваў, даверыўся свайму досведу і фізіялагічным адчуваннях. Так, напрыклад, перагрузка, якая ўзнікла пры паскарэнні машыны, магла стварыць у лётчыка ілюзію набору вышыні — у той час як на самой справе самалёт зніжаўся.

Зараз ваенныя спецыялісты вывучаюць ўсю прафесійную біяграфію загінулага пілота і ў першую чаргу яго лётную падрыхтоўку, у якой, магчыма, выявяцца нейкія прабелы. Аднак "спісаць" катастрофу толькі на магчымую памылку камандзіра Волкава, які мае, дарэчы, 4 тысячы гадзін налёту, на думку суразмоўцаў "Коммерсанта", было б няправільна.

Трагедыя напэўна адбылася з-за фатальнага спалучэння адразу некалькіх неспрыяльных фактараў. У іх ліку — стомленасць экіпажа і эмацыйная напружанасць лётчыкаў, у якіх дастаткова звычайны палёт у Сірыю зацягнуўся на цэлы дзень.

Экіпажу давялося спачатку некалькі гадзін чакаць вылету з Масквы, а затым яшчэ і садзіцца з-за кепскіх ўмоў надвор'я ў дрэнна вядомы экіпажу аэрапорт Адлера замест запланаванага Маздока. У выніку рэйс з дзённага фактычна ператварыўся ў начны. Як адрэагаваў на ўсе гэтыя цяжкасці камандзір, пакуль не зразумела — магчыма, затрымка рэйса справакавала абвастрэнне ў пілота нейкіх хранічных захворванняў або прывяла яго ў стрэсавы стан, з якім лётчык не здолеў хутка справіцца, лічыць "Коммерсант".  

Выданне адзначае, што ў Мінабароны версію пра магчымую памылку экіпажа адпрэчваюць. Ва ўсіх паведамленнях ведамства шматкроць гаварылася аб дасведчанасці і бездакорным паслужным спісе чальцоў экіпажа.