Камандзір баевікоў «ЛНР» Аляксей Мазгавы загінуў у выніку замаху
Пры замаху ў самаабвешчанай «Луганскай народнай рэспубліцы» загінуў камандзір батальёна «Прывід» Аляксей Мазгавы. Разам з ім загінула і яго памочніца Ганна, піша ў суботу, 23 мая, «Новая газета».
Газета піша, што Мазгавы памёр пасля цяжкага ранення. Машыну палявога камандзіра абстралялі, калі яны выязджалі з Алчэўска ў Луганск. Адзначаецца, што Ганна памерла на месцы, а Мазгавы - праз 40
хвілін.
Спачатку аўтамабіль быў падарваны пры дапамозе выбуховага прыстасавання, а пасля гэтага быў абстраляны з кулямётаў. На дадзены момант вядома пра гібель сямі чалавек, але гэта яшчэ не дакладна.
Асобы загінулых высвятляюцца.
2 мая стала вядома, што супрацоўнікі спецслужбаў самаабвешчанай «Луганскай народнай рэспублікі» ў ходзе спецаперацыі забілі палявога камандзіра атрада луганскіх сепаратыстаў
Аляксандра Бяднова з пазыўным «Бэтмен». Генпракуратура даручыла затрымаць Бяднова і яго байцоў і забяспечыць іх яўку на допыт. Пры затрыманні 1 студзеня 2015 Бядноў аказаў узброены
супраціў. У выніку завязалася перастрэлка, і ён быў забіты, а яго байцы - затрыманыя.
tvrain.ru