Калумбія абрала новага прэзідэнта
Абраны прэзідэнт Калумбіі Іван Дуке, кандыдатуры якога аддалі перавагу больш за 53% выбаршчыкаў, заявіў аб неабходнасці ўнясення паправак у пагадненне пра мір з ФАРК.

Іван Дуке. Фота: Reuters
Іван Дуке паведаміў пра гэта ў выступе перад прыхільнікамі пасля абвяшчэння вынікаў галасавання.
«Гэтай магчымасці мы чакалі, нам трэба было пераадолець перыяд палярызацыі грамадства, перыяд гневу і смутку. Цяпер у Калумбіі няма ворагаў. І я не буду кіраваць краінай, зыходзячы з нянавісці да кагосьці, і таксама я не буду кіравацца нецярпімасцю да кагосьці з калумбійцаў».
Дзеючы прэзідэнт краіны Мануэль Сантас пажадаў Івану Дуке поспехаў, ён таксама паведаміў, што мае намер дапамагчы яму, каб перадача ўлады ў краіне прайшла дакладна і спакойна. Абранаму прэзідэнту трэба будзе вырашаць і знешнепалітычныя праблемы, якія тычацца суседства з Венесуэлай. Масавая міграцыя ў Калумбіі венесуэльцаў, на думку Дуке, павінна абмяркоўвацца адпаведнымі міжнароднымі арганізацыямі.
Паводле euronews.com