Калі богі застаюцца без прытулку: рытуалы і рэканструкцыя храмаў у Непале пасля землятрусу
Паказальная гісторыя з далекай Азіі, дзе бяздомныя непальцы будуюць жытлы для бяздомных багоў
У выніку спусташальнага землятрусу ў Непале 25 красавіка 2015 не толькі людзі, але і богі засталіся без прытулку. Знакаміты Кар Нараян ці чатырохкутны храм Вішну ў Патане адзін з многіх храмаў, якія былі поўнасцю разбураныя. Ён быў пабудаваны ў класічным неварскім стылі “пагада” з двума пірамідальнымі дахамі і ўнутранай назіральняй мясцовым кіраўніком, Пурандарай Сімха, у 1565. Гэта царскі храм, усталяваны ў гонар ахвяры на царскай каранацыі (раджасуя). Іншыя храмы, роўныя гэтаму па ўзросце, дыталях архітэктуры і якасці гэта заходні партал храма Ідрышвары ў Панаўці і паўдневы партал храма Яксешвары ў Бхактапуры, абодва, якія выжылі падчас землятрусу і засталіся амаль непашкоджанымі.
Пасля разбурэння храма ў Кар Нараяне, святое святых храма засталося, хоць усе астатняе разбілася на кавалкі. Ужо праз два дні пасля землятрусу Рахіт Ранджткар з арганізацыі па захоўванню помнікаў у даліне Катманду (Kathmandu Valley Preservation Trust (KVPT)), чый праектны офіс знаходзіцца недалека ад месца, мабілізаваў 150 узброеных і 50 неўзброеных паліцэйскіх, каб выратаваць усе каштоўныя архітэктурныя фрагменты. Памочнікі сабралі ўсе драўляныя разбяныя стойкі, дзверы і вокны і злажылі іх разам у музеі Патаны.
Аднак галоўнае боства засталося там амаль поўнасцю голым і без прытулку. Слуп з Вішну стаяў на вяршыні тэрасы, якая зыходзіла з адтуліны некалі паважанага храма. Некалькі год спатрэбіцца, каб забяспечыць жылле ізноў. Міжнародныя донары, сярод іх Інстытут Паўдневай Азіі Гейдэльбергаскага універсітэту падтрымліваюць рэканструкцыю. Але ці будзе боства так доўга чакаць?
Мясцовыя жыхары адчуваюць занепакоенасць у гэтай сітуацыі, яны хутка арганізавалі нешта накшталт рытуала замірэння боства (кшэмапуджа), пакрываючы святыню вопраткай і пабудаваўшы мясцовае сховішча. Такім чынам яны забяспечылі дом для Вішну.
Відавочна, што людзі не могуць сабе ўявіць, што заўседы прысутныя боствы могуць зжыцца з такой сітуацыяй нашмат лягчэй, чым усе бяздомныя ахвяры, якія дагэтуль чакаюць, што іх разбураныя дамы ў Непале будуць адбудаваныя. Члены Махімы Дхармы, рэлігійнай групы ў Арысе, пакланяюцца Пустэчы (Void). Яны будуюць храмы, у якіх нічога няма. Аднак яны, адчуваючы заклік шанаваць нешта, шануюць парог. Напэўна, у моманты расчаравання нам патрэбна да кагосці звярнуцца. І было б вельмі нявежліва не забяспечыць яго ці яе бяспечным месцам.
На жаль, тое, што відавочна для багоў, невідавочна для людзей. Асабліва ў святле таго, як разбураныя дамы, рэстаўрацыя якіх была неабавязкова прыпыненая з-за недахопу здаровай урадавай палітыкі — нягледзячы на вялікую фінансавую дапамогу з боку міжнароднай супольнасці. Праз чатыры месяцы пасля землятрусу многія мясцовыя жыхары дагэтуль жывуць у наметах і самаробных жытлах-прытулках разам са сваімі разбуранымі дамамі. Праз паўгады загінулыя падчас землятрусу будуць адзначаныя рытуаламі смерці. Гэтыя рытуалы дапамогуць загінуўшым дайсці ў бяспечнае месца, дзе кіруе бог смерці Яма. А ў гэтым свеце пачнецца зіма і бяздомныя выратаванцы будуць змагацца за самае неабходнае.
Паводле: OUPblog
Пераклад Піліпа Падбярозкіна