Кітай. Крызіс — час для скупляць замежныя прадпрыемствы

Дурныя тыя эканамісты, якія кажуць, што Кітай — самы буйны ў свеце ўладальнік запасаў амерыканскіх долараў — збірае іх для таго, каб у адзін цудоўны дзень паваліць амерыканскую фінансавую сістэму. Дзякуючы вялікай колькасці баксаў і, як следства, ліквіднасці кітайскіх банкаў, дзяржаўныя кампаніі КНР пачалі апошнім часам маштабныя пакупкі замежных кампаній, якія знаходзяцца на межы банкруцтва. Толькі за люты кітайцы набылі шэраг прадпрыемстваў у Бразіліі, Расіі, Венесуэле, Аўстраліі і Францыі.

Дурныя тыя эканамісты, якія кажуць, што Кітай — самы буйны ў свеце ўладальнік запасаў амерыканскіх долараў — збірае іх для таго, каб у адзін цудоўны дзень паваліць амерыканскую фінансавую сістэму. Дзякуючы вялікай колькасці баксаў і, як следства, ліквіднасці кітайскіх банкаў, дзяржаўныя кампаніі КНР пачалі апошнім часам маштабныя пакупкі замежных кампаній, якія знаходзяцца на межы банкруцтва. Толькі за люты кітайцы набылі шэраг прадпрыемстваў у Бразіліі, Расіі, Венесуэле, Аўстраліі і Францыі. Гэтыя кантракты дазволілі Кітаю ўсталяваць кантроль за шэрагам стратэгічных галінаў гаспадаркі, напрыклад, вытворчасць мінералаў. У 2008 годзе краіна інвеставала 52 мільярды ў набыццё кантрольнага пакет акцый замежных кампаній, а толькі ў лютым 2009-га — 16 мільярдаў. Інвестыцыі таксама дазволілі павялічыць палітычны ўплыў на ўрады некаторых краін, напрыклад Пакістану. Заходнія эксперты б’юць трывогу і заклікаюць свае ўрады адмовіцца ад прынцыпу вольнага рынку, якія дазваляюць кітайцам скупаць важныя галіны эканомікі.
Па матэрыялах «The Washington Post» (ЗША)