Кіеў і Мінск размаўляюць

Віталь Кулік, дырэктар украінскага Цэнтра грамадзянскіх даследаванняў праблем грамадзянскага грамадства ў інтэрв’ю журналісту “НЧ Алегу Новікаву выказаў свае меркаванні наконт перамоваў Аляксандра Лукашэнкі і Віктара Юшчанкі ў Чарнігаве 20 студзеня. — Якое месца займае чарнігаўская сустрэча ў цяперашнім палітычным працэсе ва Украіне (дамова па газу, канфлікт паміж выканаўчай і заканадаўчай галінамі ўлады, ініцыятыва імпічменту Юшчанкі з боку Партыі рэгіёнаў, будучыя выбары прэзідэнта)?



c7e1249ffc03eb9ded908c236bd1996d.jpg

Віталь Кулік, дырэктар украінскага Цэнтра грамадзянскіх даследаванняў праблем грамадзянскага грамадства ў інтэрв’ю журналісту “НЧ Алегу Новікаву выказаў свае меркаванні наконт перамоваў Аляксандра Лукашэнкі і Віктара Юшчанкі ў Чарнігаве 20 студзеня.

— Якое месца займае чарнігаўская сустрэча ў цяперашнім палітычным працэсе ва Украіне (дамова па газу, канфлікт паміж выканаўчай і заканадаўчай галінамі ўлады, ініцыятыва імпічменту Юшчанкі з боку Партыі рэгіёнаў, будучыя выбары прэзідэнта)?

— Па сутнасці, калі параўноўваць актуальнасць чарнігаўскай сустрэчы з газавымі перамовамі, яна, натуральна, была на другім плане. Аднак трэба памятаць, што апошняя сустрэча прэзідэнтаў Юшчанкі і Лукашэнкі мела месца ў далёкім 2006 годзе. Сустрэча ў Чарнігаве — гэта канец блакіроўкі дыялога паміж Мінскам і Кіевам на вышэйшым узроўні.

— Ініцыятарам сустрэчы быў беларускі бок. Ці мог быць матывам сябраваць з Кіевам апошні газавы расійска-ўкраінскі канфлікт? Тым больш пасля заключэння дамовы з Украінай па газу Масква пачынае дамаўляцца з Мінскам па коштах на транзіт.

— На маю думку, час сустрэцца быў абраны вельмі зручна. З аднаго боку, Маскве зараз відавочна не да Мінску. З другога — сама сустрэча Лукашэнкі і Юшчанкі носіць працоўны характар (гэта не афіцыйны візіт). Аднак палітычная вага прынятых у Чарнігаве рашэнняў фактычна павысіла значэнне гэтай сустрэчы.

— Шматлікія апазіцыйныя беларускія палітыкі расцанілі згоду Юшчанкі сустрэцца з Лукашэнкам як акт здрады Майдану. Ці маюць ва Украіне кантакты з Лукашэнкам нейкі ідэйны падтэкст?

— Ва Украіне выключна пячорныя дэмакраты і антыкамуністы лічаць, што Юшчанка катэгарычна не павінен мець палітычных кантактаў з Лукашэнкам. Айчынная экспертная супольнасць, як і палітычная эліта, навучаныя горкім вопытам экспарту рэвалюцый у краіны Цэнтральнай Азіі (следствам такой палітыкі стаў разрыў газавых дамоў з Туркменістанам) і аказаннем “інтэрнацыянальнай дапамогі Грузіі. Аксіялагічны падыход, калі на першым месцы каштоўнасці і прынцыпы, у пытаннях міжнародных адносінаў губляе сваю былую вагу. Зараз у павестцы дня прагматызм і рэалізм. Таму сярод кіруючай украінскай эліты няма алергіі на тое, што Юшчанка паціснуў руку Лукашэнку.

— А якія адносіны да Лукашэнкі ў Цімашэнка? Канчаткова аформіць дасягнутыя ў Чарнігаве дамовы павінны праз дзесяць дзён якраз яна і Сідорскі.

— У Юліі Цімашэнка няма выразнай пазіцыі па Беларусі. Беларускае пытанне не актуальнае для яе блока. Таму Віктар Юшчанка мае эксклюзіўныя правы вызначаць павестку перамоваў. Цімашэнка падтрымае па факту ініцыятывы Юшчанкі, калі супярэчнасці паміж імі не набудуць фармат адкрытага канфлікту.

— У Чарнігаве Аляксандр Лукашэнка выказаў падзяку Юшчанку за дапамогу ў нармалізацыі адносін з Захадам. Украіна сапраўды выступае лабістам Мінска?

— Мяркую, што тут Лукашэнка проста быў неадэкватным (смяецца). Ва Украіне лічаць, што Кіеў у свой час згубіў шанец і магчымасць, каб выступіць адвакатам Беларусі перад ЕС. Таму цяпер Мінск мае магчымасці кантактаваць з чыноўнікамі ў Бруселю без дапамогі дыпламатаў з Кіева. Калі аналізаваць дынаміку кантактаў Мінска з Берлінам або Лонданам, можна заўважыць, што ўзровень даверу паміж беларускім кіраўніцтвам і Еўрапейскай камісіяй куды большы, чым паміж Кіевам і Еўропай пасля апошняй газавай вайны. Аўтарытарная Беларусь аказалася больш прагназаваным партнёрам, чым “аранжавая Украіна. З іншага боку, падобнымі заявамі Лукашэнка спрабуе стымуляваць Кіеў быць больш актыўным у лабіраванні беларускіх інтарэсаў у ЕС.

— Таксама падчас сустрэчы была закранутая тэма праграмы “Усходняга партнёрства. Як украінскі ўрад ставіцца да гэтай ініцыятывы? Хутка адбудзецца саміт ЕС у Празе, на які запрошаны таксама Лукашэнка? Ці змогуць Кіеў і Мінск выступаць там агульна?

— У Чарнігаве прэзідэнты Украіны і Беларусі дамовіліся актывізаваць супрацоўніцтва ў рамках ініцыятывы “Усходняе партнёрства. У прыватнасці Юшчанка адзначыў, што абмяркоўваў з беларускім калегам пытанне падрыхтоўкі агульных дзеянняў адносна рэалізацыі згаданай ініцыятывы. Пакуль рана казаць, што Мінск і Кіеў будуць мець кансалідаваную пазіцыю ў Празе. Аднак відавочна, што Лукашэнка і Юшчанка не задаволеныя эгаістычнымі паводзінамі Еўропы ў газавым канфлікце і хацелі б атрымаць ад Бруселя нейкую сатысфакцыю за газавае прыніжэнне.

— Лукашэнка некалькі разоў гучна падтрымаў ідэю прэзідэнта Украіны стварыць энергетычны пояс Балтыйскае — Чорнае мора. Таксама ніводны з прэзідэнтаў не прыняў запрашэння Мядзведзева ўдзельнічаць у газавым саміце ў Маскве. Ці значыць гэта, што праект усходнееўрапейскага энергетычнага альянсу рэальны?

— Я б ахарактарызаваў сваё стаўленне да падобных заяў як асцярожны аптымізм. Пакуль мова можа ісці пра пашырэнне цяперашняга патэнцыялу, асабліва ў пытаннях экспарту ўкраінскай электраэнергіі. Ёсць некаторыя перспектывы, што Беларусь пачне гуляць у еўрапейскія энергетычныя гульні. Аднак пояс “ад мора да мора — гэта далёкая перспектыва.

— Ці выйшаў украінска-беларускі дыялог са стану ступару пасля сустрэчы ў Чарнігаве?

— Безумоўна. Аднак гэта пакуль толькі форма. Зараз патрэб