Еўрапарламент заклікаў Еўрасавет прыняць новыя санкцыі супраць Расіі ў ядзерным і фінансавым сектарах

Дэпутаты Еўрапарламента звярнуліся да Еўрапейскага савета з заклікам «прыняць далейшыя абмежавальныя меры» ў дачыненні да Расіі ў выпадку адсутнасці прагрэсу ва ўрэгуляванні ўкраінскага крызісу.



russia_sanctions.jpg

Як адзначаецца ў прынятай сёння на сесіі ЕП рэзалюцыі па сітуацыі ва Украіне, еўрапарламентарыі рэкамендуюць распаўсюдзіць санкцыі «на энергетычны сектар», а таксама «абмежаваць магчымасць расійскіх арганізацый праводзіць міжнародныя фінансавыя транзакцыі». «ЕС павінен быць гатовы падтрымаць прыгранічныя дзяржавы-члены, забяспечыўшы ім такі самы ўзровень бяспекі, як і ў астатніх краін», —  адзначылі еўрапарламентарыі. На іх думку, «палітыка санкцый павінна стаць часткай больш шырокага падыходу да Расіі, часткай намаганняў па ўмацаванні дыялогу вярхоўнага прадстаўніка ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі».
Дакумент носіць рэкамендацыйны характар і не з'яўляецца абавязковым да выканання.
Па версіі дэпутатаў, РФ варта спыніць падтрымліваць «апалчэнцаў» і «выкарыстоўваць свой уплыў з мэтай пераканаць апошніх уключыцца ў палітычны працэс».
echo.msk.ru