Януковіч плануе ехаць на Віленскі саміт
Прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч плануе паехаць у Вільню на саміт Усходняга партнёрства 28-29 лістапада.
Пра гэта паведаміў міністр замежных спраў Леанід Кажара.
«Прэзідэнт Украіны збіраецца наведаць саміт Усходняга партнёрства ў Вільні», — паведаміў міністр.
Кіраўнік МЗС падкрэсліў, што Украіна не адмаўляецца ад еўраінтэграцыі. У той жа час Кажара заявіў, што яго ведамства падтрымлівае рашэнне Кабміна аб прыпыненні працэсу падрыхтоўкі да падпісання
Дамовы аб асацыяцыі з ЕС.
У панядзелак у сумеснай заяве прэзідэнт Савета Еўрасаюза Херман Ван Рёмпэй і прэзідэнт Еўрапейскай камісіі Жазэ Мануэль Барозу заявілі, што прапанова ЕС падпісаць пагадненне аб асацыяцыі з Украінай застаецца на стале.
pravda.com.ua