Як галасавалі ўкраінцы: цікавыя факты

Датэрміновыя прэзідэнцкія выбары 2014 года змянілі палітычную мапу Украіны. Галоўная выснова: цэнтральная, паўднёвая і частка ўсходняй Украіны адмовілі прадстаўнікам прарасійскіх партый (не змаглі ў цэлым набраць і 10 % галасоў), аддаўшы перавагу кандыдатам — прыхільнікам еўрапейскай інтэграцыі Украіны (ад 65 да 95% у залежнасці ад рэгіёна).



vybory_ua.jpg

Практычна ўсе цэнтральныя і заходнія рэгіёны аддалі за Пятра Парашэнкі больш за 50% галасоў. На ўсходзе Украіны наблізіліся да гэтага паказчыка Днепрапятроўская вобласць (44,7%), Запарожская вобласць (38,1%), а таксама Харкаўская вобласць (35,2%). Адэская вобласць аддала за Парашэнку 41,7%, Мікалаеўская — 45,9%, Херсонская — 48,7%. Крым з-за сепаратыстаў у галасаванні не ўдзельнічаў — жыхары ўкраінскага паўвострава галасавалі ў Херсоне.

ЦЭНТР і ЗАХАД. У гэтых рэгіёнах кандыдаты — прыхільнікі еўрапейскага выбару Украіны сабралі больш за 95% галасоў.

ПОЎДЗЕНЬ. Больш за 70 % жыхароў Паўднёвай Украіны (65% — Адэская вобласць, 70% — Мікалаеўская, 75% — Херсонская) аддалі галасы за прадстаўнікоў праеўрапейскага выбару Украіны (Парашэнка, Цімашэнка, Грыцэнка, умоўна — Ляшко і іншыя кандыдаты).

УСХОД. Больш за 65% грамадзян, якія галасавалі ва ўсходняй Украіне (70% — Днепрапятроўская вобласць, 55% — Харкаўская вобласць, 65% — Запарожская вобласць) аддалі галасы за кандыдатаў — прыхільнікаў еўраінтэграцыі Украіны. У Данбасе (Луганская і Данецкая вобласці) яўка была нязначнай — прагаласавалі толькі 105 тысяч з 688 тыс., унесеных у спісы выбаршчыкаў. У Луганскай вобласці прагаласавалі толькі 84 тысячы з 218 тысяч. Аднак з тых, хто прыйшоў на выбары — больш за 60% прагаласавалі за прадстаўнікоў дэмакратычнага праеўрапейскага спектру.

Цікавыя факты:

15 абласцей аддалі за Парашэнку больш за 50% галасоў.

Цягнібок атрымаў правальны вынік на Галіччыне, дзе ягоная партыя кантралюе ўладу (Івана-Франкоўская вобласць — 1,8%, Львоўская вобласць — 1,1%, Тэрнопальская вобласць — 1,8%).

У працэнтных суадносінах Дзмітрый Яраш набраў у Данецкай вобласці больш галасоў, чым ў Львоўскай вобласці (0,79 супраць 0,76%). Фактычна за яго прагаласавалі 922 жыхара Данецкай вобласці і 11,7 тыс. жыхароў Львоўскай вобласці.

Не набралі і 1% галасоў: Шкірак (0,02 %), Саранаў, Цушко, Кліменка, Куйбіда, Кузьмін, Маламуж, Бойка, Канавалюк, Грыненка, Яраш (0,7%).

Парашэнка набраў у першым туры больш галасоў, чым Януковіч у 2010 годзе (9,8 млн супраць 8,6 млн). Але менш, чым Юшчанка ў 2004 годзе (11,1 млн) або Краўчук ў першым туры ў 1991 годзе (19,6 млн).

Сцвярджэнне аб тым, што выбаршчыкі ў паўднёва-ўсходніх рэгіёнах не прыйшлі на галасаванне— міф. Цяжкасці ў галасаванні ўзніклі толькі ў Данбасе, дзе запраўляюць тэрарысты. У астатніх абласцях яўка ў норме. Напрыклад, у 2010 годзе на выбарах прэзідэнта ў другім туры прагаласавалі 538 тысяч жыхароў Херсонскай вобласці (раней — адзін з базавых рэгіёнаў Партыі Рэгіёнаў і Камуністычнай партыі Украіны). У 2014-м на выбары прыйшлі 439 тысяч выбаршчыкаў. Харкаўская вобласць — 1 млн. прагаласавалі ў першым туры на цяперашніх выбарах, у другім туры на выбарах у 2010 годзе — 1,5 млн. Адэская вобласць — 836 тыс. у першым туры зараз, у другім туры ў 2010 годзе — 1,1 млн. Пры гэтым зараз усе пералічаныя рэгіёны аддалі перавагу кандыдатам — прыхільнікам інтэграцыі ў Еўрасаюз.

Ліга.net